Яндекс.Метрика
Навіны Клімавіч Навіны Чэрыкава Палітыка і грамадства

“Чарнобыльскі шлях – 2018” (фотарэпартаж)

«И под каждою крышею люди живут…»

                                                         З песьні.

   Жудасная катастрофа, якая адбылася на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ўноч на дваццаць шостага красавіка 1986 году, не сьцярэцца, на мой погляд, з памяці беларусаў, пакуль будзе існаваць планета Зямля!

У гэтым годзе дваццаць чацьвертага красавіка па склаўшайся шматгадовай традыцыі сябры Партыі БНФ правялі “Чарнобыльскі шлях” па маршруту Чэрыкаў – Вепрын – Чудзяны – Малінаўка – Дубровіца. Сёлета гэтая вёска з такім гучным і бадзёрым назовам была ўключана ў наш маршрут упершыню.

Узначалілі мерапрыемства, прымеркаванае да 32-годзьдзя пачварнай даты,  старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, ягоны намесьнік Аляксей Янукевіч і сябра Сойму ПБНФ Юрась Чавусаў. Да іх далучыліся магілеўчане і бялынічане, а таксама – чэрыкаўскія актывісты.

Мерапрыемства пачалося каля чэрыкаўскага мемарыялу ахвярам Чарнобылю. Удзельнікі прыбралі сьмецьце, пастаялі ў хвіліне маўчаньня пад гукі звону, які прывезьлі з сабою, запалілі лампаду і рушылі далей па намечаным маршруце.

Каля камянёў, якія ляжаць на месцах былых вёсак Вепрын, Чудзяны і Малінаўка, удзельнікі “Чарнобыльскага шляху” таксама папрацавалі: прыбралі сьмецьце, высеклі хмызьняк, аставілі запаленыя лампады і рушылі далей да вёскі Дубровіца, якая знаходзіцца на тэрыторыі Клімавічскага раёну і мяжуе з Чэрыкаўскім. Адлеглась ад нашага райцэнтру да вёскі з трагічным лёсам складае каля трыццаці кілометраў.

Пісаць пра тое, што засталося ад вёскі і аб тых людзях, якія ў ёй існуюць (а яны, як ня дзіўна, там яшчэ ёсьць), высілкаў няма. Бо камок да горла падступае, калі пачынаю набіраць словы аб тым, што пабачыў на свае вочы ў забытай людзьмі і Богам мястэчку.  Лічу, здымкі, якія я зрабіў у час “Чарнобыльскага шляху”, лепей за ўсялякіх слоў раскажуць аб трагічным лёсе гэтага дзіўнага, але пакутнага, як і шмат іншых у нашай сінявокай, беларускага куточку!

Можна толькі здагадвацца, што жыцьцё некалі тутацькі віравала. Гэта бачна і па астатках пабудоў, і па царкве, якая тут існавала і дзейнічала.

Я не здарма пачаў сваю невялічкую нататку словамі зь песьні “И под каждою крышею люди живут»…

Запрашаю чытача не проста паглядзець здымкі, а ўгледзецца ў іх!!!

Сямён Панізоўцаў. Фота аўтара

апошія запісы

Леонид Заяц в Хотимске рассказал, как хорошо ему жить в Беларуси

Дзяжурны адміністратар

Гісторыя магіляўчанкі, асуджанай за наркотыкі і вызваленай пасьля зьмены заканадаўства

Дзяжурны адміністратар

Алкоголь на Могилёвщине по-прежнему в моде?