Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Чароўная зімовая казка сярод шэрага мокрага горада

Заснежаны снежань, марозны студзень і суровы люты, гурбы снежнага срэбра і лядовыя дыяменты – чароўныя зімовыя краявіды Магілёва і яго ваколіцаў можна пабачыць на выставе фотамастака Мікалая Хацяінцава.

Сярод чароўных зімовых краявідаў будынак музею імя Масленікава так сама выглядае казачна
Каралавыя ледзяшы дняпроўскай затокі
Падобныя краявіды ўжо не кожны год можна пабачыць
Зімовая графіка

“Дыханне зімы” – менавіта так называецца выстава, якая адкрылася ў мастацкім музеі імя Масленікава ў Магілёве. І сапраўды, калі трапляеш на экспазіцыю пасля хмурага і слякотнага надвор’я, быццам адчуваеш марозны зімовы подых, рыпенне свежага іскрыстага снега пад нагамі, а позірк цешыць карункавая белізна інею і фантастычны ледзяныя фігуры. А галоўнае – усё гэтае хараство Мікалай Хацяінцаў адшукаў літаральна побач – у самім горадзе, на беразе Дняпра, у навакольных лесапарках. Звыклыя, на першы погляд месцы, але з незвычайнага ракурсу, у яскравым сонечным святле, альбо ў чароўных вячэрніх фарбах, выглядаюць як чароўныя казачныя дэкарацыі.

Віншаванні ад сяброў і калег
Мікалай Хацяінцаў (у цэнтры) пачуў немала цёплых словаў і віншаванняў, бо персанальныя выставы для фатографаў – даволі рэдкія падзеі ў іх жыцці
І ўдзячныя апладысменты ад наведнікаў выставы за цудоўныя фотаздымкі
Пад час адкрыцця экспазіцыі заўсёды ёсць магчымасць даведацца нешта цікавае ад аўтара

І аўтару і музею заўсёды прыемна, калі нехта пакідае ўдзячныя запісы ў кнігу водгукаў

Мікалай Хацяінцаў – магілёўскі фатограф, сябра магілёўскага Народнага фотаклубу “Радуга” з 1983 году, сталы ўдзельнік межклубных выставаў і конкурсаў. Лаўрэат другога Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, былы прызёр гарадскога конкурсу на лепшую фотасерыю аб Магілёве. Мікалай адзін з пераможцаў у сёлятнім фотаконкурсе на лепшую навагоднюю паштоўку «PF – 2020». Працы фатографа экспануюцца ў фотасалонах Польшчы, Іспаніі, Ганконга і Бельгіі.

Фотавыставу можна наведаць да 16 лютага, музей імя Масленікава працуе з 11:00 па 19:00, выходныя – панядзелак і аўторак.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

апошія запісы

У Магілёве вызвалілі актывіста, абвінавачанага ў арганізацыі «ланцуга салідарнасьці»

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар

Всего два места в Могилёве определили для предвыборных пикетов

Дзяжурны адміністратар