Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Чэрыкава

Чэрыкаў: мятла новая, а мяце па-старому

З нядаўняга часу у нашым добрым Чэрыкаве сталі адключаць на ноч вулічнае і дваравое асвятленне з 23-00 гадзінаў. Між іншым, і ўключаюць яго, калі на двары ўжо вочы слепіць цемра. І калі жыхар свайго горада крыху дзе затрымаўся, то прыходзіцца дабірацца дадому амаль навобмацак.

Па маіх назіраннях, гэтая падзея супадае з прызначэннем новага кіраўніка Чэрыкаўскага райна Аляксандры Міхеенкі.

У 2005 годзе да нас прыбыў кіраваць нашай мясцовасцю Мікалай Кадаценка. “Крутой парень, пальцы веярам”! Па ягонаму загаду горад сталі астаўляць на ноч у поўнай цемры з 23-00 гадзінаў. Прыйшлося ісці на прыём да старшыні абласнога камітэта дзяржаўнага катролю, у той перыяд Ліліі Мікалаеўны Чыгір. З таго часу вось ужо пятнаццаць год праблем з асьвятленнем вуліц і двароў не існавала. І вось, здавалася б, толькі пачалі добра жыць, а тутацькі – бац і… “трусы парваліся”. Прыязджае “новая мятла” раёна, і ўсе праблемы вяртаюцца ў знаёмае нам рэчышча.

А дзе ж нашы дэпутаты, якія жывуць тут, працуюць тут, ведаюць і адчуваюць сітуацыю на сваёй скуры? Каму, як ня ім, сказаць новай вертыкальшчыцы, што адключаць асьвятленне ў гораде ў нашай абстаноўцы абсалютна недапушчальна! Ня трэба забываць, што ў нас радыяцыйная зона (а радыяцыю яшчэ ніхто не адмяняў!), і ў дадатак дабавілася яшчэ вераломная карона! Двор забіты легкавым аўтатранспартам (майго аўто, між іншым, на тэрыторыі няма, не пра сябе пякуся!). Ці мала што можа здарыцца ў дварах ноччу?! У такім “букеце” могуць быць непрадказальныя нечаканасці. І што? Выратавальнікі, медыкі павінны будуць шукаць, дапамагаць пацярпелым, прымяняць нейкія дзеянні ў час надзвычайнага здарэння ў поўнай цемры? Яшчэ раз узнікае пытанне: дзе тыя дэпутаты, якім людзі даверылі абараняць свае інтарэсы?

Ці трэба над людзьмі праводзіць эксперыменты? Ці  трэба здзеквацца над імі? Тут і без эксперыментаў ад аднаго віруса гне чалавека ў казіны рог. А калі яшчэ паглядзіш у вакно пасля дваццаці трох гадзінаў – жах скоўвае душу, панурае становішча акутвае ўсё цела. Відовішча за цёмным шклом, як у дарэвалюцыйна вёсцы. Мо ў нашых кіраўнікоў райна і разуменне дарэвалюцыйнае? Пры такой “рулёжцы” хутка і ваўкі завыюць на вуліцах райцэнтра.

Дарэчы, як у “дзясятку” папаў. Падзеі не заставілі сябе доўга чакаць: учора раніцай мой сябра Мікалай Прохаравіч Царкоў выйшаў на ганак. Глядзіць, а па двары лань бегае. Прыйшлося вызываць работнікаў МНС. Добра, што хоць не мядзведзь гаспадарыў на падворках. Але пры такой цемры можа заблукаць і касалапы сябра!

Ёсць жа сацыяльныя стандарты. І іх неабходна выконваць! Ці гэтыя самыя стандарты “паклалі пад сукно”? А мо зусім іх адмянілі? “По умолчанию”! Ціхенька! Каб народ нават і ня чуў!

ЗВЫЧАЙНА КАЖУЦЬ, ШТО НОВАЯ МЯТЛА МЯЦЕ ПА-НОВАМУ. А ТУТ – ВЯРТАННЕ Ў САСТАРЭЛАЕ!

А былі гады… (гл. фота).

Сямён Панізоўцаў

апошія запісы

В Быхове прокуратура проверила работу с домашними животными. Оказывается, бардак

Семён Понизовцев: Тревожный сигнал

В Хотимске о президентских выборах пока ничто не напоминает