Яндекс.Метрика Чэрыкаўскага актывіста “пасадзілі” на 12 сутак - Магілёўскі Рэгіён

Чэрыкаўскага актывіста “пасадзілі” на 12 сутак

22 лютага 2021 г. сябра БСДП (Грамада) Дзмітрый Іваноў з Чэрыкава асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту судом Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці за нацыянальныя сімвалы ў сваім аўто, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.

Нагадаем, што Дзмітрыя Іванова затрымалі 20 лютага ў Чэрыкаве. Актывіст збipaўcя ехаць на справаздачна-выбарчую канферэнцыю Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада).

Іваноў быў затрыманы мiлiцыяй за наяўнасць бел-чырвона-белага сцяжка ў салоне машыны. Пасля затрымання  актывіста завезлі ў ІЧУ ў Крычаў, дзе ён знаходзіўся ўсе выхадныя.