Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

“Чытаем па-беларуску з Velcom” (фота)

Кампанія “Velcom” разам з футбольным клубам “Днепр” зладзілі незвычайны ўрок “Чытаем па-беларуску” для магілёўскіх дзетак..

Сацыяльны адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з Velcom” упершыню завітаў у наш горад. 2 сакавіка госці з Мінску наведалі некалькі ўстаноў адукацыі Магілёва, а выніковы вялікі ўрок адбыўся ў залі ўрачыстасцяў Музея гісторыі горада, што месціцца ў Ратушы.

1 10

Вёў імправізаваны ўрок Юрый Жыгамонт
Вёў імправізаваны ўрок Юрый Жыгамонт
Прадстаўнікі ФК "Днепр" - Андрэй Ільеня і Руслан Капанцоў.
Прадстаўнікі ФК “Днепр” – Андрэй Ільеня і Руслан Капанцоў.
Пісьменніца Раіса Баравікова
Пісьменніца Раіса Баравікова

Сто з лішкам дзетак 2-3 класаў магілёўскіх школ паўдзельнічалі ў незвычайным уроку беларускай мовы. Брамнік ФК “Днепр” Руслан Капанцоў  і прадстаўнік прэс-службы клубу Андрэй Ільеня распавялі дзеткам пра футбол ды зладзілі невялічкую віктарыну, у якой школьнікам трэба было перакласці на беларускую мову некаторыя футбольныя тэрміны. Але не толькі спартовая тэма была на беларускім уроку ў Ратушы. Пра родную літаратуру і новыя дзіцячыя кніжкі расказала пісьменніца Раіса Баравікова. Немала цікавага паведаў тэлевядучы і тэлепадарожнік Юрый Жыгамонт, ён жа быў і галоўным вядоўцам імпрэзы.

19 23 39 30 27 35 42 43 15 50 52

Незвычайныя настаўнікі на незвычайным уроку беларускай мовы.
Незвычайныя настаўнікі на незвычайным уроку беларускай мовы.

Вялікі інтэрактыўны ўрок у Ратушы завяршыў серыю заняткаў “Чытаем па-беларуску з Velcom” на Магілёўшчыне. У лютым ініцыятыва наведала некалькі раённых цэнтраў і пабывала ў 25 навучальных установах. А ўсяго з кастрычніка 2015 – самага пачатку заснавання гэтага праекта , “чыталі па-беларуску з Velcom” каля 17 тыс. школьнікаў з больш чым 140 устаноў адукацыі Беларусі.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара.

 

апошія запісы

Як беларуска Ала Выгонская стала прызнанай пісьменьніцай у Галяндыі

Дзяжурны адміністратар

У Магілёве вызвалілі актывіста, абвінавачанага ў арганізацыі «ланцуга салідарнасьці»

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар