Яндекс.Метрика
Меркаванне

Ці падвысяць пенсійны ўзрост для жанчын да 65 гадоў?

Лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч пракаментаваў прапанову Міжнароднага валютнага фонда падвысіць пенсійны ўзрост у Беларусі.

Генадзь Фядыніч

„Рэформа пенсійнага ўзросту, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца большасці краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, але асабліва мэтазгоднай яна будзе ў Беларусі, Малдове, Расеі, Турцыі ды Украіне як з пункту гледжання колькасці працоўнай сілы, так і з пункту гледжання фінансавай устойлівасці”, – цытуе tut.by даклад, які падрыхтавалі эксперты МВФ.

Яшчэ ў 2016 годзе МВФ настойліва рэкамендаваў беларускім уладам працягнуць пенсійныя рэформы, каб пасля 2022 года ліквідаваць пенсійны разрыў. Эксперты фонду раілі ўзняць пенсійную планку і для мужчын, і для жанчын да 65 гадоў.

Генадзь Фядыніч: Не толькі ў Міжнародным валютным фондзе, але і ў Беларусі ёсць “гарачыя галовы”, якія хочуць выраўняць пенсійны ўзрост мужчын і жанчын. Кажуць, што, маўляў, неабходна гендарная роўнасць.

Але, на маю думку, гэта глупства падымаць пенсійны ўзрост для беларускіх жанчын. За мяжой для жанчын створаны лепшыя ўмовы для працы, яны зарабляюць больш, маюць добрыя пенсіі, але пры чым тут беларускі? Таму я катэгарычна супраць прапановы МВФ. Спачатку трэба падняць узровень жыцця, а ўжо затым думаць пра падвышэнне пенсійнага ўзросту. Я супраць таго, каб за кошт людзей (і тым больш, за кошт жанчын) падымаць эканоміку.

РР: Відаць, улады і не пойдуць на гэта?

Генадзь Фядыніч: Характар беларускай улады такі, што, калі ёй патрэбны грошы, то яна ні перад чым не спыніцца. Хаця Міжародны валютны фонд таксама павінен разумець, што нельга грэсці ўсе краіны пад адзін грэбень. Калі МВФ хоча, каб беларуская эканоміка пачала выходзіць з заняпаду, то падвышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын гэтаму мала чым паспрыяе.

Кастусь Заблоцкі

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

апошія запісы

Политолог Павел Усов: «После выборов будет милитаристский режим»

Дзяжурны адміністратар

Как Лукашенко «кинул» избирателей с обещаниями на прошлых выборах

Элегантности – конец? “Это первый случай, когда у Лукашенко может не случиться электоральной победы”

Дзяжурны адміністратар