Яндекс.Метрика
Навіны Быхава Спорт і здароўе

Ці паўтораць быхаўскія футбалісты поспех “Крумкачоў”

RaiPO-Byxau

У Быхаве адноўленая футбольная каманда, аснову якой склалі футбалісты-аматары. Каманда сабралася досыць пярэстая: ад 21-гадовага студэнта мінскага ўніверсітэта фізкультуры Яўгена Комліка да 31-гадовага Цімафея Смаляннікава. Тым не менш, каманда яшчэ летам падала заяву на ўдзел у адкрытым чэмпіянаце Магілёва па міні-футболе сезона 2016/2017 года. І адразу аматары апынуліся ў другой лізе, хаця па правілах навічкі мусяць пачынаць з 4-га дывізіёна – насамрэч беларускі футбол не такая ўжо і простая рэч, федэрацыя дзейнічае па ўсіх міжнародных рэгламентах і выконвае ўсе патрабаванні. Прыкладам, за ўдзел у чэмпіянаце каманда выклала 3500 долараў ЗША.

Упершыню пра аднаўленне быхаўскай каманды чуткі пайшлі яшчэ чытыры гады таму. У выніку летам 2014 года паўстала каманда, у якой было адразу восем легіянераў. Называлася яна “Дняпро-Быхаў” і адыграла адзін сезон. Аднак, ад таго года больш пра яе і не было чуваць. І вось цяпер аматары зрабілі сваю справу пры падтрымцы Быхаўскага раённага спажывецкага таварыства. Па традыцыі, каманду называюць імём спонсара, таму сёння яна завецца “Райпо-Быхаў”. Але гэта не адзіны спонсар. Яшчэ дапамог грашыма мясцовы лясгас, таму не будзе сюрпрызам, калі раптам каманда пераназавецца і пераапранецца ў “лясныя” колеры. Цікава, што адмыслоўцы нават разглядаюць шанцы трапляння быхаўчан у першую лігу, форвард Арцём Ларчанка на сёння з’яўляецца лепшым бамбардзірам, а каманда ад першага ж сезона замацавалася ў верхняй палове турнірнай табліцы (6 месца).

Сёння каманду параўноўваюць з мінскімі “Крумкачамі” – яны таксама сабралі аматарскую каманду, якая стартаваўшы ў другой лізе праз два гады замацавалася ў вышэйшай. Магчыма быхаўчане таксама ўсіх здзівяць сваім поспехам. Пакуль жа можна канстатаваць, што Быхаў перастае быць дэпрэсіўнай глыбінкай. Наяўнасць сваёй футбольнай каманды паказвае прасунутасць горада, які больш не жыве толькі “чаркай і шкваркай”.

RaiPO-Byxau-2

Фота: старонка vK Яўгена Комліка

Аляксандр Уселюбскі

апошія запісы

В Белыничах можно сделать платный тест на коронавирус

Дзяжурны адміністратар

Прокуратура выявила массу нарушений в охране историко-культурного наследия в Могилевской области

Евросоюз выделил Могилевской области очередные гранты на 30 тысяч евро

Дзяжурны адміністратар