Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Дэпартамент аховы прызнаў за праваабаронцай права весці відэаздымку без дазвола

Дэпартамент аховы адмовіўся выдаваць магілёўскаму праваабаронцы Аляксандру Хамратаву дазвол на відэаздымку яго размовы з паставым міліцыянерам, паведаміўшы, што такі дазвол не патрабуецца.

Нагадаем , што ў красавіку 2017 года Магілёўскі абласны суд канчаткова абавязаў Дэпартамент аховы даць адказ праваабаронцу Аляксандру Хамратаву адносна дазволу на відэаздымку размовы з паставым міліцыянерам у будынку суда. Аднак у Дэпартаменце палічылі, што выдача дакога дазволу не ўваходзіць у кампетэнцыю вартаўнічай службы. Хамратаў зноў звярнуўся ў суд, каб той абавязаў Дэпартамент даць яму адказ па сутнасці пытання, то бок альбо дазволіць відэаздымку, альбо – не. Суддзя Галіна Кужалева абавязала Дэпартамент аховы даць такі адказ Хамратаву да 30 мая.

Сёння магілёўскі праваабаронца атрымаў адказ, датаваны 29 мая, за подпісам начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Аляксандра Сітко. У ім міліцэйскі чыноўнік у чарговы раз паведамляе, што ў кампетэнцыю кіраўніцтва дадзенага ўпраўлення не ўваходзіць выдача дазволу на правядзенне відэаздымкі размовы Хамратава с паставым міліцыянерам у будынку суда. “У цяперашні час у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь адсутнічае норма, якая вызначае парадак выдачы дазволу, які вас цікавіць”, – адзначае Сітко.

“Больш за тое, лічу неабходным паінфармаваць вас, што ў цяперашні час у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь таксама адсутнічае норма, якая забараняла бы (гэта значыць, дазволу не патрабуецца) грамадзяніну фіксаваць з дапамогай тэхнічных сродкаў (фота-відэаапаратуры) дзеянняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па забеспячэнню асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, ахове грамадскага парадку, за выключэннем выпадкаў правядзення мерапрыемстваў, якія носяць аператыўна-вышуковы характар”, – паведамляе Аляксандр Сітко.

“Адказ кажа аб тым, што, калі ласка, здымайце, бо дазволена ўсё, што не забаронена”, – пракаментаваў адказ А.Снітко Аляксандр Хамратаў.

Гісторыя з атрыманнем Хамратавым дазволу на відэаздымку яго размовы з ахоўнікам суда цягнецца з чэрвеня 2016 года. Яе сутнасць крыецца ў інструкцыі аб арганізацыі ўнутрыаб’ектавага рэжыму ў будынках магілёўскіх раённых судоў, прынятай у сакавіку 2016 года і падпісаных старшынямі судоў і кіраўніцтвам Ленінскага райаддзела Дэпартамента аховы. Паводле яе, паставы мiлiцыянер павінен прыняць меры прадухілення спробаў весці аўдыёзапіс, фота- і відэаздымкі ў холе будынка судоў на ахоўнай тэрыторыі без адпаведнага дазволу старшыняў судоў. З чэрвеня 2016 году Хамратаў спрабуе атрымаць дазвол на відэаздымку ў будынку суда сваіх размоў з супрацоўнікам Дэпартамента аховы. Старшыня Ленінскага суда Галіна Кужалева і старшыня абласнога суда Ігар Прошка накіравалі яго за такім дазволам да кіраўніцтва структурнага падраздзялення Дэпартамента аховы.

Цяпер жа, паводле інфармацыі Хамратава, вышэйзгаданая інструкцыя зараз зменена і з яе прыбрана патрабаванне дазволу на відэазапіс. “Не выключаю, што дзякуючы прайшоўшым судам, інструкцыю прывялі ў адпаведнасць з заканадаўствам і здаровым сэнсам”, – адзначыў праваабаронца. Ён таксама паведаміў, што не збіраецца спецыяльна хадзіць і запісваць свае размовы з ахоўнікам суда, “а толькі, калі ўзнікне неабходнасць”.

Ігнат Дзябрук

апошія запісы

«Завяршыць кампанію выбарам Лукашэнкі». Як крычаўскіх чыноўнікаў рыхтуюць да выбараў. ВІДЭА

Дзяжурны адміністратар

В могилёвском «Атриуме» первый скандал (ФОТО)

Железнодорожная станция в Климовичах — красивейшая достопримечательность города (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар