Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Двое магілёўскіх хлопцаў пратэставалі супраць новага парадку прызыва ў войска

Навучэнец Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Аляксей і яго сябар выйшлі 25 жніўня на санкцыянаваны пікет супраць новага парадку прызыва ў войска.

«Калі я захачу паступіць у вышэйшую навучальную установу, то мне прыйдзецца спачатку адслужыць паўтары гады», – заявіў журналістам арганізатар пікета, які прайшоў на адзіным дазвроленым для такіх акцый месц у Магілеве – стадыёне каля былога палацу культуры завода штучнага валакна па вуліцы Чалюскінцаў.

Нагадаем, што 10 жніўня 2019 года ў сілу ўстпіў закон №231-З «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы» ад 23 ліпеня 2019 года, вядомы як «закон аб адтэрміноўках». Галоўнае новаўвядзенне – прадстаўленне толькі адной адтэрміноўкі ад службы ў войску для атрымання адукацыі, прычым не важна – прафесійна-тэхнічнага, сярэдняга спецыяльнага, вышэйшага і г.д.

Пікет у Магілёве быў санкцыянаваны. За яго правядзенне хлопец заплаціў, па яго словах, больш за сто рублёў, які мусяць пайсці хуткай дапамозе, брыгада якой дзяжурыла каля стадыёна, кампунальнікам за прыбіранне тэрыторыі пасля акцыі і міліцыі за нібыта ахову. Разам з тым падчас правядзення пікета толькі аднойчы міма пікета прадэфіліравалі два амапаўцы, а іншых супрацоўнікаў міліцыі заўважана не было. Аляксей расцаніў такія ўмовы як нейкае «двайное падаткаабкладанне», бо за сваю працу і камунальнікі, і мілцыя, і медыкі атрымліваюць грошы з дзяржбюджэту.

 

Хлопец распавёў, што кіраўніцтва яго вучэльні ўжо адрэагавала на яго пазіцыю. Паводле Аляксея, дырэктар каледжа Алег Бахановіч казаў, што малады чалавек такім чынам нічога не даб“ецца, рэкамедуючы не праводзіць нават гэтую законную акцыю.

Праз пэўны час да Аляксея далучыўся яго сябар і цёзка, які раней вучыўся з ім разам, а цяпер працуе. «Можна год з паловай нармальна адслужыць у войску, навучыцца там чаму-небудзь, а можна трапіць у такое месца, дзе будзеш проста сядзець і максімум выйдзеш на прабежку. А мне гэта навошта? Я хачу, напрыклад, адвучыцца, хачу пайсці здаць на вадзіцельскія правы, хачу зарабіць грошы на сваю кватэру ці што-небудзь яшчэ. І тое, што у мяне год з паловай забіраюць, мне не вельмі падабаецца», – адзначыў сябар арганізатара пікета.

На яго думку, новы закон прыняты з-за вялікага недабору ў войска, бо маладыя людзі не вельмі туды імкнуцца. У выніку ўлады прымушаюць ісці служыць людзей, якія не матываваны на службу па абароне краіны.

Як распавёў арганізатар пікета, ён разам з рухам «Пратэст.бай» плануе яшчэ ўзяць удзел у санкцыянавым мітынгу супраць новага закона ў Мінску. «Мы падпісывалі петыцыю яшчэ да таго, як прынялі закон. Сабралі 10 тысяч подпісаў, але сказалі, што гэта занатда мала. Зараз мы таксама збіраем подпісы», – адзначыў Аляексей.

Пікет у бязлюдным месцы доўжыўся роўна паўгадзіны. Акрамя удзельнікаў, на месцы акцыі прысутнічалі некалькі журналістаў і праваабаронцаў. На невялікай адлегласці таксама знаходзіліся нейкія чатыры чалавекі у штацкім, якія здымалі пікет на відэа.

Уладзімір Лапцэвіч

 

апошія запісы

В Могилеве отметили День пограничника

Дзяжурны адміністратар

Ціханоўскі з камандай у Магілёве – як усё было (Фотарэпартаж)

В Могилеве на газеты заставляют подписываться даже школьников (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар