Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Фестываль з нацыянальным каларытам прайшоў у Магілёве

Магілёўцы і госці гораду мелі магчымасць 25 студзеня наведаць трэці па ліку «Гарачы фэст», што зладзіў Цэнтр гарадскіх ініцыятыў (ЦГІ) у этна-хутары «Зялёны гай».

Галоўным адрозненнем сёлетняга «Гарачага фэсту» ад папярэдніх была поўная адсутнасць снегу і ўстойліва цёплае надвор’е.

«Надвор’е зусім іншае. Мы думалі, што будзе вельмі халодна. Але надвор’е прынесла нам сюрпрыз, бо папярэднія «Гарачыя фэсты» былі са снегам», – распавёў «Магілёўскаму рэгіёну» кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юры Стукалаў, адзначыўшы, што «Гарачы фэст» наладжаны сіламі выпускнікоў Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца», якая дзейнічае пры ЦГІ.

Нягледзячы на зусім не зімовае наваколле, фестываль захаваў сваю канцэпцыю. «Гэта фестываль гарачых напояў, цёплай, гарачай ежы, адзення, каб сагрэць магілёўцаў і гасцей гораду ўзімку. Сёлета у нас больш розыгрышаў, больш партнёраў. У нас беларускія танцы з’явіліся ў гэтым годзе. Вельмі многа майстар-класаў. Гэта такое цікавае нацыянальнае свята гарачых напояў і адзення», –  сказаў Стукалаў.

Паводле яго, цёплае надвор’е спрыяла таму, што людзей на сёлетнім «Гарачым фэсце» было больш чым раней. Толькі папярэдняй рэгістрацыяй наведвальнікаў скарысталіся тысячу чалавек. Іх, а таксама іншых наведвальнікаў чакалі цікавыя гульні і конкурсы, танцы, народная і сучасная музыка, спартовыя забавы, абрады, гаданні, майстар-клысы, продаж сувеніраў, арыгінальныя фотазоны, а таксама традыцыйныя гарачыя напоі і пачастункі. Кожны жадаючы мог атрымаць араматную гарбату бесплатна на палявой кухні.

Паводле кіраўніка ЦГІ, «Гарачы фэст», ў адрозненні ад «Вялікага гарадскога пікніка» і «Дранік-фэста», – больш кулуарны, «для сябе», але з нацыянальным каларытам. «Мы хочам праводзіць яго штогод», – адзначыў грамадскі актывіст.

Уладзімір Лапцэвіч

апошія запісы

Леонид Заяц в Хотимске рассказал, как хорошо ему жить в Беларуси

Дзяжурны адміністратар

Гісторыя магіляўчанкі, асуджанай за наркотыкі і вызваленай пасьля зьмены заканадаўства

Дзяжурны адміністратар

В милицию поступила информация о возможном взрывном устройстве на площади Славы

Дзяжурны адміністратар