Яндекс.Метрика
У Свеце

Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: пандэмія набірае абароты

Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Адханом Гебрэесус заявіў, што “пандэмія [каранавіруса] набірае абароты”. У свеце ўжо зарэгістравана больш за 367 тысяч выпадкаў заражэння, памерлі 16 113 чалавек. “Ад першага зарэгістраванага выпадку [заражэння] да 100 тысяч выпадкаў прайшло 67 дзён, да 200 тысяч 11 дзён, і толькі 4 дні да 300 тысяч”, — сказаў ён.

Па словах Гебрэесуса, жорсткія абмежаванні, якія ўводзяць краіны свету, замарудзяць распаўсюд каранавіруса, аднак могуць узмацніць недахоп абарончых сродкаў і матэрыялаў, з якіх іх вырабляюць. Таксама ён засцярог ад выкарыстання для барацьбы супраць COVID-19 неправераных лекаў, якія прынясуць больш шкоды, чым карысці.

“На сённяшні дзень не існуе лекаў, якія былі б прызнаныя эфектыўнымі супраць COVID-19”, — заявіў гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

апошія запісы

В Бруклине (США) нет мест для хранения умерших от коронавируса (видео)

Дзяжурны адміністратар 2

Глобальный экономический кризис может продлиться не месяцы, а годы

Дзяжурны адміністратар

Предприятия работают, бары открыты. Что происходит в Швеции, где нет строгого карантина

Дзяжурны адміністратар