Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Кіраўска Навіны Клімавіч

Хто давёў да жабрацства беларускае сяло?

Як-та, аналізуючы сітуацыю, склаўшуюся ў сельскагаспадарчай галіне Беларусі, прыйшлі на памяць прарочыя словы В.К.Старавойтава – былога старшыні калгаса “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, сказаныя ім пры нашай сустрэчы з ім у яго доме ў в.Мышкавічы, Кіраўскага раёна, як раз напярэдадні яго 80-гадовага, юбілейнага дня нараджэння, у 2004 годзе.

Разам са словамі шкадавання аб негатыўных працэсах, што адбываліся тады ў “Рассвеце”, ва ўсёй сельскай гаспадарцы краіны, Васіль Канстанцінавіч выказаў трапныя словы аб створанай сістэме ўлады, аб чынавенстве, уваходзячым у гэтую сістэму: “Яны толькі ўмеюць паперкі падпісваць. Паперкі, якія давядуць беларускае сяло да жабрацтва”.

 Праз падпісанне вось такіх паперак, лёгкім рухам адной рукі, калгаснікі к-са “Расвет” былі проста канчаткова абрабаваны дзяржавай праз перафарматаванне сельгаспрадпрыемства ў ААТ “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. З гаспадароў аграмаднай калектыўнай уласнасці калгаснікі адным махам ператварыліся ў звычайных наёмных працаўнікоў.

Ці мог падумаць у свой час К.Арлоўскі – стваральнік калгаса, або В.Старавойтаў, што сустракаючы ў 2019 г. сваё 75-годдзе з дня ўтварэння, іх гасападарка апынецца ў жабрацкім стане?

І сапраўды, хто мог яшчэ ў зусім не далёкім мінулым уявіць, што былы калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага згодна рашэння Магілёўскага аблвыканкама ад 4 красавіка 2019 года на аснове п.1 арт.40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года №108-3 “Аб мясцовым кіраванні і  самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”, аб змене рашэння аблвыканкама ад 2 красавіка 2019 г. №15-7, прынятага на аснове падпункта 1 і абзаца 1 другога пункта 11 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 2018 г. №339 “Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый”, часткі другой п.2 і п.9 Палажэння аб парадку фармавання пераліку неплацёжаздольных сельскагаспадарчых арганізацый, належачых фінансаваму аздараўленню, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2018 г. №913, будзе ўключаны ў спіс неплацёжаздольных гаспадарак Магілёўскай вобласці.

 

Положение о порядке формирования перечней неплатежеспособных сельскохозяйственных организаций, подлежащих финансовому оздоровлению
18.12.2018
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 декабря 2018 г. № 913 «Об утверждении Положения о порядке формирования перечней неплатежеспособных сельскохозяйственных организаций, подлежащих финансовому оздоровлению»

Положение о порядке реструктуризации задолженности неплатежеспособных сельскохозяйственных организаций. Положение об особенностях применения мер по повышению эффективности управления неплатежеспособными сельскохозяйственными организациями
02.10.2018
Указ Президента Республики Беларусь от 2 октября 2018г. №399 «О финансовом оздоровлении сельскохозяйственных организаций»

Меры по финансовому оздоровлению организаций агропромышленного комплекса
07.08.2017
Указ Президента Республики Беларусь от 7 августа 2017 г. №280 «О мерах по финансовому оздоровлению организаций агропромышленного комплекса»

Рекомендации по финансовому оздоровлению сельскохозяйственных организаций
11.01.2017

Меры по финансовому оздоровлению сельскохозяйственных организаций
04.07.2016
Указ Президента Республики Беларусь от 4 июля 2016г. №253 (ред. от 02.10.2018) «О мерах по финансовому оздоровлению сельскохозяйственных организаций»

 

І гэта далёка не ўвесь пералік дзяржаўных заканадаўчых актаў аб неплацёжаздольных сельгаспрадпрыемствах, прынятых толькі за апошнія тры гады.

Дарэчы, у спіс неплацёжаздольных сельгаспрадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, зацверджаны рашэннем аблвыканкама, як супадзенне, або хутчэй – заканамернасць,  патрапіла і ААТ “Раднянскі” Клімавіцкага раёна, дзе В.Старавойтаў распачынаў сваю працоўную дзейнасць у якасці дырэктара саўгаса з 1957, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе да перахода ў 1968 г. на пасаду старшыні калгаса “Рассвет”.

Менавіта, будучы дырэктарам саўгаса “Раднянскі” Васіль Канстанцінавіч атрымаў першую зорку Героя Сацыялістычнай працы.

Вось так мудрагеліста прымаць рашэнні, як гэта навучыліся рабіць за чвэрць стагоддзя беларускія чыноўнікі, мабыць, не ўмеюць рабіць чыноўнікі ні ў адной краіне свету. Хоць у гэтым нашае чынавенства можа прэтэндаваць на пальму першынства.

Рыгор Кастусёў

 

апошія запісы

Граница с Россией: взять под контроль

Дзяжурны адміністратар

“И солнце б утром не вставало, когда бы не было меня”

Дзяжурны адміністратар

В Климовичском районе погиб одинокий мужчина

Дзяжурны адміністратар