Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства Раёны

Інтэрнэт-сайт магілёўскіх бажаўцаў змяніў свой адрас

Сайт Магілёўскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” зараз можна паглядзець у інтэрнэце па спасылцы http://mogilevpress.by.

Срок рэгістрацыі дамена mogilev.press, дзе раней размяшчаўся сайт, скончыўся, і магілёўскія бажаўцы вырашылі перайсці ў даменную зону by.

Па словах Юрыя Плоткіна, рэдактара сайта mogilevpress.by, зараз заканчваецца перанос інфармацыі на новы дамен.

Рашэнне стварыць уласны сайт сябры Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” прынялі на агульным сходзе ў Магілёве ў снежні 2018 года.

Ужо напрыканцы студзеня сайт магілёўскіх бажаўцаў запрацаваў паўнавартасна.

На сайце суполкі ўсе зацікаўленыя могуць атрымаць інфармацыю пра дзейнасць магілёўскіх бажаўцаў, пра мерапрыемствы, якія яны праводзяць, азнаёміцца з матэрыяламі з гісторыі суполкі, даведацца пра парадак уступлення ў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, паведамляе baj.by

 

апошія запісы

Перадвыбарчы шал у Магілёве: невядомыя асобы выкралі журналіста прама ад будынка суда (Відэа)

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне

У Магілёве пачаўся хапун. Затрымалі журналістаў і актывіста