Яндекс.Метрика
Культура Навіны Навіны Магілёва

Юбілей Народнага артыста адзначылі ў Магілёве

75-гадовы юбілей адзначыў артыст Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Народны артыст Беларусі Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі. 28 ліпеня на асноўнай сцэне тэатра прайшоў паказ спектакля з яго ўдзелам – «Апошнія сведкі», пасля якога артысты тэатра і ганаровыя госці ўрачыста павіншавалі артыста.

Заключная сцэна спектакля
Рыгор Белацаркоўскі

Рыгор Якаўлевіч Белацаркоўскі – артыст драмы, вядучы майстар сцэны. У Магілёўскім абласным драматычным тэатры ён служыць з 1985 года, а ў  агульнай складанасці Рыгор Белацаркоўскі аддаў тэатральнай сцэне больш за 50 гадоў. Нарадзіўся артыст 28 ліпеня 1945 году ў Барнавуле (Алтайскі край), у трохгадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Мінск. З 1965 па 69-ты год навучаўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (курс Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова), пасля чаго працаваў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры Ленінскага камсамола.

На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Рыгор Якаўлевіч сыграў больш за 100 роляў. Самыя першыя ягоныя ролі на сцэне Магілёўскага тэатра – Маёр у спектаклі «Удовін параход» І.Грэкавай і Хвядос «Сівы бусел» Васіля Ткачова. З прэм’ерных пастановак тэатру артыст заняты ў спектаклі «Апошнія сведкі» па кнізе Святланы Алексіевіч, і ў пастаноўцы Камілі Хусаінавай «Ахота  жыць!» Па матывах апавяданняў Васіля Шукшына.

Сцэны са спектаклю «Апошнія сведкі»
Удзячныя апладысменты

Пастаноўка «Апошнія сведкі» створана паводле аднайменнай мастацка-дакументальнай кнізе лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Акцёры тэатра прадстаўляюць успаміны людзей, чыё дзяцінства пакалечыла Вялікая Айчынная вайна, а паставіў п’есу запрошаны рэжысёр Уланмырза Карыпбаеў. У аснову спектакля ляглі некалькі апавяданняў з аднайменнай кнігі, а таксама рэальныя гісторыі артыстаў і іх родных, якія перажылі вайну. Узгадаем, што Рыгор Якаўлевіч – аднагодак Вялікай Перамогі 1945 года!

На ўрачыстаць завітала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская
Пасля “афіцыйнай” віншавальнай часткі – падрыхтаваны “экспромт” ад калегаў па тэатры
Залаты дождж для Народнага артыста
І абавязковы торт са свечкамі

Да юбілею артыста ў арт-фае тэатра падрыхтавана выстава фотаздымкаў, на якіх адлюстраваны сцэны са спектакляў з удзелам Рыгора  Белацаркоўскага. Фотаздымкі ахопліваюць вялікі адрэзак жыцця тэатра і творчасці артыста ад 1999 году да нашых дзён.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 

Больш фота:

апошія запісы

Могилевские демократы сходили на прием к “губернатору”. Итоги печальные

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве на «Омск Карбон» тушили пожар

У Магілёве пачалі выпускаць затрыманых з ІЧУ