Яндекс.Метрика Кампанія А1 дапаможа “SOS-Дзіцячай вёсцы Магілёў” усталяваць сонечныя панэлі - Магілёўскі Рэгіён

Кампанія А1 дапаможа “SOS-Дзіцячай вёсцы Магілёў” усталяваць сонечныя панэлі

«Зялёная» энергія для дзяцей і імянное дрэва для ўдзельнікаў: стартуе новы сезон дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1»

З 1 чэрвеня кампанія А1 запускае новы сезон дабрачыннай акцыі «100 гадзін з А1». Для ўдзелу ў ёй любы ахвотны можа зарэгістравацца на сайце 100.A1.by, выбраць адзін з чатырох відаў актыўнасці бег, хада, плаванне або веласпорт і фіксаваць анлайн час сваіх трэніровак. Акцыя працягнецца роўна 50 дзён па 20 ліпеня ўключна. За гэты час кожнаму з удзельнікаў трэба прысвяціць заняткам спортам як мага больш гадзін. Калі на агульным лічыльніку праекта набярэцца 50 000 гадзін, спонсарскую дапамогу ў памеры 50 000 рублёў ад кампаніі А1 атрымае партнёр акцыі Міжнародная грамадская арганізацыя «SOS-Дзіцячыя вёскі».

У гэтым сезоне дабрачынная акцыя «100 гадзін з А1» напрамую звязаная і з тэмай экалогіі. На выдзеленыя сродкі ў SOS-Дзіцячай вёсцы Магілёў плануецца ўсталяваць сонечныя панэлі і паветраную цеплавую помпу, якія забяспечаць яе жыхароў экалагічна чыстай электраэнергіяй. А сімвалічным прызам для самых актыўных удзельнікаў, якія ў суме набяруць 100 і больш гадзін трэніровак, стане імянное дрэва, якое будзе высаджана на тэрыторыі SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны.

«Зелёная» тэматыка з’яўляецца для нашай кампаніі адным з асноўных прыярытэтаў у кірунку экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG). Мы запрашаем займацца спортам з карысцю для сябе, магчымасцю дапамагчы дзецям і клопатам аб навакольным асяроддзі. А экалагічна чыстая энергія для MГА «SOS-Дзіцячыя вёскі» і персанальнае дрэва для ўсіх удзельнікаў, якія дабяруцца да адзнакі 100 гадзін, важкая дадатковая матывацыя для ўдзелу ў праекце», адзначыў Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый А1.

Пасадку дрэў плануецца ажыццявіць восенню 2021 года ў SOS-Дзіцячай вёсцы Бараўляны ў адпаведнасці з праектам добраўпарадкавання тэрыторыі. А да пачатку ацяпляльнага сезона плануецца ўвесці ў эксплуатацыю і сістэму сонечных панэляў і паветранай цеплавой помпы. Такая сістэма атрымання цяпла з выкарыстаннем паветранай цеплавой помпы будзе ўпершыню ўстаноўлена на тэрыторыі Беларусі ў рамках настолькі маштабнага праекта. Тая ж сістэма летам зможа працаваць для ахаладжэння ўнутранай часткі будынка.

«SOS-Дзіцячыя вёскі унікальная альтэрнатыва дзіцячым дамам і інтэрнатам, дзе дзеці-сіроты і дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, жывуць у сем’ях разам з SOS-бацькамі, братамі і сёстрамі, атрымліваючы ўсё неабходнае для паўнацэннага развіцця ў атмасферы любові, павагі і даверу. Дзякуючы падтрымцы дзесяткаў сацыяльна адказных кампаній і тысяч неабыякавых беларусаў дапамогу SOS-Дзіцячых вёсак штогод атрымлівае больш за 5000 дзяцей. Мы заклікаем жыхароў Беларусі прыняць актыўны ўдзел у акцыі «100 гадзін з А1». Нашы сумесныя намаганні дапамогуць у рэалізацыі важных экалагічных ініцыятыў», адзначыла прадстаўнік МГА «SOS-Дзіцячыя вёскі» Вольга Віхарава.

Акцыя «100 гадзін з А1» традыцыйна праводзіцца ў анлайн-фармаце з акцэнтам на індывідуальныя трэніроўкі кожнага ўдзельніка. Каб далучыцца і ўнесці свой дабрачынны ўклад, трэба зарэгістравацца на платформе 100.А1.by гэта дазволіць ўлічваць кожную гадзіну, праведзеную ў руху. Па завяршэнні ініцыятывы будуць падведзеныя вынікі: у агульным заліку і асобна ў кожным відзе спорту. Удзельнікі, якія дасягнулі найбольшай колькасці гадзін трэніровак у кожнай з чатырох дысцыплін, атрымаюць камплекты медалёў, а абсалютны пераможца кубак.