Яндекс.Метрика
Навіны Бабруйска Навіны Кіраўска Навіны Крычава Навіны Магілёва Навіны Слаўгарада Спорт і здароўе

Каранавірус дабраўся да Слаўгарада. Ён зафіксаваны ў пяці раёнах Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці на раніцу 6 красавіка зарэгістравана 16 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Такую лічбу назваў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

За апошнія суткі COVID-19 выяўлены ў 11 чалавек. дзесяц з іх — гэта кантакты першага ўзроўню, якія на момант выяўлення захворвання ўжо былі шпіталізаваныя. У лік захварэлых трапіла таксама студэнтка, якая прыехала з Віцебскай вобласці.

Увогуле па вобласці каранавірус выяўлены ў Крычаве, Слаўгарадзе, Кіраўску, Бабруйску, Магілёве і Магілёўскім раёне.

Пацыенты, у якіх выявілі каранавірус, размяшчаюцца ў Магілёўскай інфекцыйнай лякарні і Бабруйскай цэнтральнай лякарні. Пад наглядам медыкаў у сувязі з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца ў лякарнях 179 чалавек.

Старавойтаў прызнаўся, што сярод захварэдых ёсць некалькі дактароў: “У асноўным у Магілёўскай вобласці мы маем завозные выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Некаторыя пацыенты вярнуліся з Расіі, дзе працавалі або былі на выездзе. Некалькі чалавек прыехала з Віцебскага рэгіёну, у тым ліку дактары, якія праходзілі там павышэнне кваліфікацыі”.

Агулам у Беларусі на 6 красавіка выяўлена 700 выпадкаў каранавіруса. Зарэгістравана 13 смерцяў пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

апошія запісы

В Могилеве отметили День пограничника

Дзяжурны адміністратар

Ціханоўскі з камандай у Магілёве – як усё было (Фотарэпартаж)

В Костюковичском районе от коронавирусной инфекции вылечился 21 человек

Дзяжурны адміністратар