Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Экалогія

Кіраўніцтва «Омск Карбон» заявіла ў міліцыю, што эка-актывісты выбіваюць з іх грошы. А потым само ж гэта абвергла

Цяпер у сітуацыі разбіраецца Магілёўскі РАУС, піша mspring.online.

Каардынатар кампаніі “За здаровы Магілёў” Андрэй Бодзілеў паведаміў, што магілёўская міліцыя разглядае пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да эка-актывістаў, якія крытыкуюць прадпрыемства па вытворчасці тэхнічнага вугляроду «Омск Карбон Магілёў».

8 кастрычніка Бодзілева выклікалі ў Магілёўскі РАУС, дзе супрацоўнік аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі апытаў актывіста і азнаёміў яго з матэрыяламі праверкі.

Са слоў Бодзілева, на яго напісалі скаргу каля дзясятка чалавек з ліку адміністрацыі завода. Прамыслоўцы заявілі, што актывіст у складзе групы спрабуе вымагаць у іх хабар.

– Кіраўніцтва завода само ж і падставілася. У скарзе яны напісалі, што я ледзь не патрабую з іх грошай. А потым, калі іх запыталі ўжо ў РАУС, ці патрабаваў я з іх грошы, яны ўсё адказалі адмоўна. Проста спаслаліся на тое, што ў іх ідзе сур’ёзнае будаўніцтва і таму яны хвалююцца, – распавёў Бодилев.

Актывіст лічыць, што падобная скарга закранае яго гонар і годнасць і думае над падачай скаргі ў адказ.

Гэта ўжо ў чацвёрты раз за 2019 год, калі кіраўніцтва «Омск Карбон Магілёў» скардзіцца на каардынатара «За здаровы Магілёў» ў міліцыю. Тры папярэднія скаргі ні да чаго не прывялі – міліцыя адмовілася бачыць у экалагічным актывізме склад правапарушэння.

Ігар Лазоўскі

Крыніца: mspring.online

апошія запісы

У Магілёве вызвалілі актывіста, абвінавачанага ў арганізацыі «ланцуга салідарнасьці»

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве художники пишут картины в подарок для больниц

Дзяжурны адміністратар

Прибрежная территория реки Днепр в Шклове по-прежнему вызывает тревогу