Яндекс.Метрика
Навіны Клімавіч Палітыка і грамадства

Клімавіцкі раён трапіў у ТОП-10 раёнаў з найбольшай колькасцю разводаў

Газета «Наша Ніва» склала рэйтынг раёнаў краіны, дзе ў мінулым годзе распадалася больш за ўсё шлюбаў. Усяго ў Беларусі 118 раёнаў, так што трапіць у першую дзясятку здолелі толькі самыя «прадвінутыя» у гэтай справе. Сярод іх зусім заканамерна апынуўся Клімавіцкі раён.

Каб скласці рэйтынг, «Наша Ніва» скарыстала афіцыйную статыстыку. На падставе звестак Белстата за 2016 год былі прааналізаваны лічбы па ўсім раёнам краіны. За аснову была ўзята колькасць разводаў на тысячу вяселляў. У сярэднім у Беларусі гэтая лічба складала 506 разводаў на 1000 вяселляў, то бок пяць разводаў на 10 вяселляў.

Аднак у шэрагу раёнаў былі выключэнні, дзе на 10 вяселляў прыходзілася 6 і нават 7 разводаў. У выніку з’явіўся ТОП-10 месцаў Беларусі, дзе шлюбы развальваюцца часцей, чым у іншых рэгіёнах.

  1. Дрыбінскі — 722 развода на 1000 вяселляў
  2. Ляхавіцкі — 719
  3. Лепельскі — 705
  4. Чэрвенскі — 698
  5. Добрушскі — 630
  6. Круглянскі — 630
  7. Клімавіцкі — 623
  8. Смалявіцкі (+Жодзіна) — 615
  9. Нараўлянскі — 607
  10. Бабруйскі — 605

Як бачым, Клімавіцкі раён знаходзіцца на сёмым месцы ў краіне па колькасці разводаў. І гэта не дзіўна, бо сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Клімаўшчыне пагаршалася ўсе апошнія гады. А пагаршэнне эканомікі абумовіла распад шлюбаў, знікненне трывалых сямейных адносінаў.

Дарэчы, некалькі гадоў таму ў Клімавічах правялі суботнік. Мясцовыя ідэолагі паведамлялі, што сродкі, якія будуць зароблены на ім, выкарыстаюцца на збудаванне і ўпарадкаванне адмысловай пляцоўкі для маладажонаў ля ракі Калініцы. У друку была агучана яе назва «Бераг кахання». Пляцоўку так і не пабудавалі, дый навошта яна, калі кожны другі шлюб заканчваецца разводам?

Сяргей Аржанцаў

апошія запісы

З новай “Цяпліцы” – з новымі ідэямі (Фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

В Климовичском районе эпидемиологическая ситуация остается напряженной

В школе городских инициатив “Теплица” прошел выпускной