Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Кніга аб геаграфіі Полаччыны прадстаўлена ў Магілёве

Магілёўскі географ і ўраджэнец Полаччыны Ігар Шаруха прадставіў увечары 15 чэрвеня сваю новую кнігу “Край у цэнтры Еўропы” – геаграфічна-статыстычны даведнік Полацку, Наваполацку і Полацкага раёна.

“Мэта выдання – асветніцтва. Яно для шырокага кола рамадскасці – і для турыстаў, і для вучняў, і для дарослых, усім каму цікавы Полацкі край. Не толькі тым, хто там жыве, але і тым, хто туды прыязджае, а гэта – да мільёна чалавек”, – распавёў Ігар Шаруха.

Паводле аўтара кнігі, ідэю яе выдання яму падказаў ягоны бацька, які працаваў вадзіцелем, многа ездзіў па родным краі і хацеў, каб быў напісан хоць адзін радок аб кожным добрым чалавеку, што жыў на нашай зямлі. “Думаю, часткова яго мара ажыццявілася – ужо выданы кнігі “Памяць”, – адзначыў магілёўскі географ.

Ігар Шаруха распавёў, што “Край у цэнтры Еўропы” пісалася доўга – ад 1988 года да 2016 года. Выдадзена была сёлета ў Мінску накладам 150 асобнікаў. На 195 старонках месцяцца геаграфічныя характарыстыкі раёна, раённага цэнтра, гарадских і сельскіх паселішчаў, кароткія апісанні сельскіх саветаў, радовішчаў карысных выкапняў, зон адпачынку, лясных масіваў, рэк і ручаёў, азёр, балот, урочышчаў, прыродаахоўных тэрыторый і некаторых іншых фізіка-геаграфічных аб’ектаў. Усяго даведнік змяшчае амаль 4000 назваў.

“У далейшым хацелася б да даведніка карту зрабіць вялікую, тым больш, што тут 4000 назваў, трэба кожную назву пазначыць. Апотым даць кожнай назве тлумачэнне”, – сказал Шаруха. Прафесар запрашае валанцёраў да супрацоўніцтва.

Уладзімір Лапцэвіч

апошія запісы

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне

У Магілёве пачаўся хапун. Затрымалі журналістаў і актывіста

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналіста “Магілёўскага рэгіёну”