Яндекс.Метрика
У Свеце

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 5 мільёнаў

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла 5 мільёнаў. Найбольш іх у ЗША — 1,5 млн. Расія на другім месцы — 308 тысяч. Беларусь на 23-м месцы — 32,4 тысячы, паведамляе Еўрарадыё.

Памерлі больш за 329 тысяч чалавек з COVID-19. У Злучаных Штатах — больш за 93 тысячы. У нашай краіне на ўчорашнюю раніцу памерлі 179 чалавек.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляе, што за апошнія суткі зафіксавана 106 тысяч новых выпадкаў заражэння, гэта новы сумны рэкорд. Калі раней эпіцэнтрам пандэміі каранавіруса былі ЗША і краіны Еўропы, то цяпер усё больш складанай становіцца сітуацыя ў Бразіліі. Заўважаны рост заражэнняў у краінах з нізкім узроўнем даходаў насельніцтва.

 

апошія запісы

В мире почти 5,5 млн человек заболело коронавирусом

Дзяжурны адміністратар

Беларусь обогнала Италию по числу случаев COVID-19 на миллион населения

Дзяжурны адміністратар

Корона назаўсёды?

Дзяжурны адміністратар