Яндекс.Метрика
Навіны Круглага Палітыка і грамадства

Круглянскія “дармаеды” не спяшаюцца аплачваць збор на фінансаванне дзяржрасходаў

3дарм
Фота мае ілюстрацыйны характар

Па стане на 21 лютага 2017 г. колькасць плацельшчыкаў збора на фінансаванне дзяржаўных расходаў (так званых дармаедаў) у Круглянскім раёне склала 909 чалавек. Адпаведную інфармацыю агучыла начальнік інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Круглянскаму раёну Таццяна Гурына.

Згодна Таццяны Гурынай, паведамленні на аплату збора былі ўручаны 912 фізічным асобам. Яшчэ 89 паведамленняў было анулявана ў сувязі з тым, што іх атрымальнікі прадставялі адпаведныя дакументы і тлумачэнні.

Пакуль у Круглянскім раёне аплацілі “падатак на дармаедства” толькі 79 чалавек, за іх кошт падаткавая інспекцыя здолела сабраць 21,1 тысячу рублёў.

Неабходна адзначыць, што па стане на 1 лютага 2017 года ўзровень афіцыйнага беспрацоўя ў Круглянскім раёне склаў толькі 0,7% ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва раёна. На ўліку ў упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Круглянскага райвыканкама знаходзіцца 41 беспрацоўны, 33 з якіх – мужчыны.

На дадзены момант у спісе актуальных вакансій у Круглянскім раёне, па дадзеных таго ж упраўлення, знаходзіцца 37 вольных працоўных месцаў. На інтэрнэт-сайце Дзяржаўнай службы занятасці ў агульнарэспубліканскім банку занятасці такіх вакансій чамусьці значна менш.

Па стане на пачатак 2016 года ў Круглянскім раёне пражывала 14 208 чалавек. З іх у эканоміцы раёна занята ўсяго каля шасці тысяч чалавек.

Іван Барысаў

апошія запісы

Зинаида Милещенко: Мысли про сук….

Костюковичи празднуют

Дзяжурны адміністратар

«Страшна, усе хаваюцца за маскі». Як зьмяніліся Бялынічы за месяц масачнага рэжыму

Дзяжурны адміністратар