Галоўная » Крычаў: арт-аб’ект побач з непрыбраным фантанам

Крычаў: арт-аб’ект побач з непрыбраным фантанам

У канцы лета раённая газета «Кричевская жизнь» падаравала жыхарам горада арт-аб’ект: каваная лаўка і даўнейшы фотааппарат – https://6tv.by/rajonnaja-gazeta-krichevskaja-zhizn-podarila-zhiteljam-art-obekt/. Знаходзіцца арт-аб’ект у скверы па вуліцы Мікрараён Камсамольскі, які ў народзе па-просту называюць «У фантана». Прычым фантан, што размешчаны побач з арт-аб’ектам, на сённяшні дзень выглядае непрыбраным і не стварае ўражання ўпарадкаванага месца. Дно фантана напоўнена вадой, у якой плаваюць пластыкавыя бутэлькі, папера, кветкі. На восень фантан выключаецца і мусіць прыбірацца мясцовымі камунальнымі службамі, аднак на прыктыцы выглядае ўсе іначай. Варта адзначыць не толькі слабую працу камунальнай службы, але і неахайнасць саміх людзей, якія смецяць, а некаторыя лічаць гэта абсалютна нармальным.

Наогул ад самага пачатку з’яўлення фантана ў другой палове 2000-х гг. аб’ект так і не стаў адметнасцю, якая б прыцягвала ўвагу як мясцовых жыхароў, так і гасцей горада, ператварыўшыся ў малазаўважнае збудаванне. Мабыць ад гэтага такое і стаўленне….

А.К.