Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Лагер смерці “Трасцянец” – гісторыя і памяць

Беларуска-нямецкая перасоўная выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць», адкрылася ў Выставачнай залі Музея гісторыі Магілёва.

Аўтары выставы сабралі архіўныя дакументы, асабістыя гісторыі і ўспаміны вязняў аб адным з найбуйнейшых у Еўропе лагераў смерці, створаных нацыстамі на тэрыторыі Беларусі. Дакладная колькасць людзей, што загінулі ў “Трасцянцы”, невядома, па розных падліках там было знішчана ад 60 000 да 200 000 чалавек. Выстава робіць акцэнт не столькі на абстрактнай колькасці ахвяр, колькі канцэнтруецца на глыбокім пранікненні ў душы і лёсы асобных ахвяр, чыё жыццё тут перапыніўся. Сем біяграфічных замалёвак, якія можна прагледзіць у выглядзе кароткіх дакументальных відэа, ствараюць партрэт ахвяры вайны, а больш падрабязную агульную інфармацыю атрымаць праз інтэрактыўныя стэнды.

​Разам з гістарычнымі фактамі выстава знаёміць наведнікаў з тэмай развіцця культуры памяці пра лагер і нацысцкі тэрор у Беларусі і краінах Еўропы.

Арганізатары праекта – Міжнародны адукацыйны цэнтр (Дортмунд), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, Фонд «Помнік забітым габрэям Еўропы» (Берлін), пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў ФРГ, Фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» і Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі пахаваннямі.

Выстава будзе праходзіць у Магілёве з 1 па 18 сакавіка ў Выставачнай залі па вул. Болдзіна, 1, часы працы – з 11 да 19 гадзін, выходныя – панядзелак і аўторак.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

апошія запісы

Владимир Лапцевич: Коронавирусно-политическая заметка

Дзяжурны адміністратар

Магілёў кандыдацкі (фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар

Почти 15 кг: в Могилевском районе рыбак поймал большого сазана

Дзяжурны адміністратар