Яндекс.Метрика
Навіны Шклова Палітыка і грамадства

Лукашэнка абурыўся “абасранымі каровамі” і зняў з пасады Даманеўскага (відэа)

26 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання аграхолдынгу “Купалаўскае” ў Шклоўскім раёне зайшоў на ферму і быў у шоку ад таго, што там пабачыў.

Яго рэакцыя была паказанае на тэлеканале АНТ.

“Навошта вы мяне сюды прывезлі?! — абурана пытаўся Лукашэнка ў міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца. — Каб я цяпер Службе бяспекі даручыў надзець вам кайданкі?.. Калі чалавек не разумее, што гэта Асвенцым, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу, я вас зусім не разумею… Вы шо, хворыя?.. Яны ж гадзяць адна на адну, стаяць адна на адной. Тут мусіць стаяць чалавек і пастаянна чысціць. А вы пераконваеце, што гэта нармальна. Ты паглядзі на гэтую скаціну, яна ж ўся абасраная!”.

Лукашэнка загадаў зняць кіраўніка аграхолдынга “Купалаўскае”, на яго месца адправіць працаваць старшыню Шклоўскага райвыканкама Васіля Віцюнава. На месца Віцюнава ў Шклоў едзе працаваць памочнік кіраўніка дзяржавы па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўрэнкоў, ён будзе выконваць абавязкі старшыні выканкама. Абавязкі старшыні Магілёўскага аблвыканкама будзе выконваць яго першы намеснік Мікалай Кароцін (Уладзіміра Даманеўскага знялі з пасады). У бліжэйшы час чакаюцца новыя адстаўкі.

euroradio.by

апошія запісы

В Могилёве прошли дожди и вот опять ФОТОФАКТ

Без горячей воды с 10 июня остается центр Могилева, пр.Мира и микрорайон “Юбилейный”

Дзяжурны адміністратар

Магілёўцы адклікаюць свае подпісы ў падтрымку Лукашэнкі ФОТАФАКТ

Дзяжурны адміністратар