Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Бабруйска

Лукашэнка згадаў пра скандал з даплатамі на “хуткай” у Бабруйску

25 траўня Аляксандр Лукашэнка згадаў пра скандал з даплатамі на “хуткай” у Бабруйску. На мінулым тыдні яе супрацоўнікі сарвалі здымкі журналістам БТ, якія прыехалі здымаць сюжэт пра даплаты медыкам, якія працуюць з хворымі на каранавірус. Медыкі, якія гэтых даплат не атрымалі, напісалі ліст у Мінск у Адміністрацыю прэзідэнта. Для здымак журналісты тэлеканала выбралі двух дактароў, якія атрымалі самыя высокія даплаты, што абурыла астатніх. Праз некалькі дзён стала вядома, што з пасады сыходзіць галоўны лекар Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі, піша Еўрарадыё.

Пра бабруйскую сітуацыю Лукашэнка згадаў на нарадзе ў панядзелак, калі гаварыў пра актывізацыю з’яўлення разнастайных фэйкавых Telegram-каналаў і тое, што яны “чапляюць уладу”, паведамляюць пра нявыплаты грошай тым жа лекарам. Высвятляецца, што на яго даручэнне старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава абтэлефаноўвала кіраўнікоў абласцей — “па-чалавечы” папярэдзіла, што калі такія праблемы сапраўды існуюць, іх трэба “вырашаць на месцы”.

“Ну што там гэтая бабруйская хуткая дапамога, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Ну 100-120 чалавек. Калі яны сапраўды працуюць і звязаны з гэтымі працэсамі эпідэміялагічнымі, ну дык трэба падтрымаць людзей. Гэта капейкі для краіны”.

Але з іншага боку, працягваў кіраўнік дзяржавы, “трэба разумець, што ў роўныя ўмовы мы не можам паставіць тых, хто сёння выконвае “чыстую” працу і тых, хто выконвае “брудную”. Бо “у адваротным выпадку мы пакрыўдзім тых, хто сёння ходзіць у “чырвоную зону” і працуе з заражанымі каранавірусам”, заявіў Лукашэнка. Ён перакананы, што “ўранілаўкі быць не павінна”. Пры гэтым “мяжа амаль незаўважная”.

“Для іх не галоўнае гэтыя дактары. Галоўнае — хайпануць, — эмацыйна выказваўся на нарадзе Аляксандр Лукашэнка пра аўтараў фэйкаў. — …трэба пацярпець. Мы з імі разбярэмся. Я ўчора вам казаў: прыйдзе час, мы ўсіх паставім на месца”.

апошія запісы

В Осиповичском районе украинец на Scania столкнулся с ЗИЛом

Житель Кличева ограбил в поезде девушку из Могилева

Дзяжурны адміністратар

В Бобруйске пьяный бесправник протаранил машину Департамента охраны

Дзяжурны адміністратар