Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Бялыніч

Люкі нашай рэчаіснасці-2. Экспансія

Першая частка нашага матэрыялу з’явілася ў верасні 2011-га. Восень таго года і зіма наступнага прайшлі адносна спакойна – цалкам стваралася ўражанне, што крытыка нібыта засталася незаўважанай.

Але раптам з пачаткам вясны пачалося актыўнае контрнаступленне. Здавалася, што яны папёрлі з усіх магчымых шчылін.

– Хто? – са здзіўленнем спытаецеся вы.

– Ды, зразумела, люкі! – крыху нервова кіне вам па ходзе супрацоўнік гаспадарчай групы аддзела адукацыі, прабягаючы міма. Нібыта па трывозе спяшаючыся на свой баявы рубеж з сякерай і з ломам у руках.

Так! Тыя самыя люкі-гадзюкі нібыта зразумелі, што на іхную свабоду нехта спакусіўся! І павыпаўзалі, як толькі сыйшоў снег…

Гаспадарчая група вышэй узгаданага аддзела выглядала як атрад дрэнна ўзброеных чырвонаармейцаў, якіх кіраўніцтва фронту пасля тэрміновай і нядоўгай падрыхтоўкі кінула на пярэдні край абароны. Яны рабілі, што маглі. Рабілі як разумелі і настолькі, наколькі ў іх хапала фаназіі ў дачыненні да таго, што адбываецца…

Але падступныя люкі пачалі ўдала маскіравацца і перайшлі на тактыку партызанскай вайны. Часам рыхтуючы небяспечныя засады і пасткі.

Так працягвалася другая частка нашай эпапеі, якая паціху перайшла ў вайну ці то з паветранымі млынамі, ці то з драконамі, якіх трэба забіць (галоўным чынам у кагосьці ў галовах – гэта вы ведаеце). І ўсё гэта дзеля таго, каб знайсці выйсце з лабірынта, які ператварыўся ў хітрую сістэму нібыта каналізацыі, а на самой справе замаскіраваўся ў хітрыя і небяспечныя шляхі, якія вядуць да розных Мінатаўраў.

(Працяг будзе)

Юрый Несцярэнка

апошія запісы

Сивицкий: Кремль готовит почву для непризнания победы Лукашенко и кровавых провокаций во время протестов

Дзяжурны адміністратар

Да Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (Лыжка дзёгцю ў бочку мёду ад бялыніцкага чынавенства)

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне