Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Бялыніч

Люкі нашай рэчаіснасці-4. Пра набыткі і страты

Вясной 2014 года, як і чакалася, – яны зноў актывізаваліся. Пытанне “Хто?” задаваць ужо было б не тактоўна. Яны адзін за адным з’яўляліся нечакана, палохаючы рэдкіх мінакоў і работнікаў гаспадарчай групы сваёй таямнічай прысутнасцю.

Да таго ж паводзіліся агрэсіўна, натапырыўшы ўсе свае вострыя часткі, нібыта нацэльваючыся параніць любога, хто апынецца ў зоне дасягальнасці. А калі б той нехта, напрыклад у цемнаце, пераскочыў бы небяспечныя цвікі, то адразу ж трапіў бы ў пастку, прыкрытыю зверху гнілымі дошкамі.

Па сапраўднаму шкада, што секцыю альпіністаў так і не паспелі адкрыць. Таму што нарэшце, па указу звыш, засыпалі будаўнічым смеццем той глыбокі люк, на базе якога планавалася падрыхтоўка будучых скалалазаў (гл. частку І, “люк з лыжамі”).

А вось з дрэвам, якое раптоўна завалілася, выйшла больш сур’ёзная сітуацыя. Яго нечаканае і загадкавае падзенне вызначыла шмат якія фатальныя падзеі. Напрыклад, закрываецца інтэрнат аддзела адукацыі, які месціўся праз дарогу ад дрэва. Адукцыйны цэнтр “Ветразь” тэрмінова пакідае будынак былой школы ў цэнтры мястэчка і шукае прытулак на ўскрайку. Музей аддзела адукацыі, які назбіраў пэўную колькасць матэрыялаў, так і не адкрыўся.

Праўда, гаражы, склады, стадыён і, нават, прыбіральня, пакуль застаюцца на месцы. Як не цяжка здагадацца спецзаданне па ахове гэтых важных стратэгічных аб’ектаў атрымлівае не хто-небудзь – вядомая нам гаспадарчая група аддзела адукацыі.

Гукнулася і Мінатаўрам. Як высветлілася, сучасныя Мінатаўры знаходзяцца ў значна больш спрыяльных умовах, чым летапісныя – іх проста здымаюць з пасады, такім чынам абмінаючы праблему сустрэчы са сваім Тэсеем.

На іх месца прэтэндуюць многія. Добра, калі патрапіць не Цыклоп, а хаця б які-небудзь Кентаўр. Але спадзяванні гэта адно, а рэальнасць – гэта іншае. Калі прэтэндэнт заняў трон, на тэрыторыі нашага чароўнага лабірынта, замаскіраванага пад каналізацыйную сістэму (і за якой мы з вамі назіраем не першы год), раптам знікаюць усе дрэвы (sic!).

Мала таго, стратэгічны аб’ект, на які калісьці ўказала паваленае дрэва, таксама бясследна знікае. Такім чынам, спартсмены  са стадыёна, кінолагі-пачаткоўцы а разам з імі і адважная гаспадарчая група – усе застаюцца без прыбіральні. І калі шукаць нейкае выйсце, дык і за дрэва няма як схавацца.

Нездарма мы ж маем справу з істотамі амаль фантастычнымі. Вось так у гэты загадкавы лабірынт, які пачынаўся з бяскрыўдных каляровых люкаў, уцягваецца ўсё больш і больш аб’ектаў з не вельмі радасным для іх фіналам.

(Заканчэнне будзе)

Юрый Несцярэнка

апошія запісы

Сивицкий: Кремль готовит почву для непризнания победы Лукашенко и кровавых провокаций во время протестов

Дзяжурны адміністратар

Да Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (Лыжка дзёгцю ў бочку мёду ад бялыніцкага чынавенства)

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне