Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Бялыніч

Люкі нашай рэчаіснасці. Год пяты. Арт-абстрэл

Кажуць, што гэта яшчэ не ўсе таямніцы, якія захоўвае наш лабірынт. Ёсць смельчакі, якія наважыліся распавесці пра сапраўдную перастрэлку, якая нібыта тут мела месца. “І хто з кім перастрэльваўся?” – спытаецеся вы. Але вось тут ужо ў адказ – маўчанне… Толькі адна бабуля намякнула, што нібыта гэта люкі з цыклопамі зачапіліся. Мяркуйце самі:

І вось, напэўна, каб ужо раз і назаўсёды навесці парадак, па межах лабірынта вырашана паставіць сапраўдныя фарпосты. Каб быць гатовымі да любых абстрэлаў.

Не выключаецца, што гэта супрацоўнікі вядомай нам гаспадарчай групы атрымалі новае заданне. І як сапраўдныя чырвонаармейцы, яны не падвялі! Узведзены аб’ект  атрымаўся ўнікальным. Кожны, хто праходзіў міма, не аднойчы задумваўся – што яму гэта канструкцыя няўлоўна нагадвае? І толькі тыя дасведчаныя, хто знаёмы са спецыфікай фартыфікацыйных узмацненняў, раптам усхамяналіся – а ці не падобна гэта на дот з самой лініі Сталіна? Што ж, добрая ідэя! Хай баяцца тыя, хто супраць нас!

  1. P.S

У 2016 годзе неяк сышліся ўмовы, і побач з адным самых небяспечных люкаў апынулася адна добрая фея з дзяржаўнай установы. Было гэта напярэдадні Нацыянальнага сходу, таму, магчыма, справа вырашылася імгненна – літаральна назаўтра падступную пашчу замуравалі цаментнай пломбай. Прыкладна праз год над адным з каналізацыйных калодзежаў усталявалі ўжо добра вядомую нам надбудову, падобную на дот (гл. папярэднія фота). Але ж трэба было б нейкім чынам прыкласці намаганні і зрабіць пераможны рывок! І, нарэшце, скончыць справу з тымі люкамі хаця б да 2021 года, адзначыўшы такім чынам 10-гадовы юбілей пасля першай публікацыі.

А на 2019 год мы маем тое, што маем. Мяркуйце самі:

На дошках, якія і так ледзь ліпяць, некалькі гадоў таму, відаць, для выпрабавання, паклалі пліту: вытрымае ці не вытрымае?

У наступным годзе аказалася, што “канструкцыя” трывае! Тым больш,  яе ўжо добра падмацоўваюць карані ды леташняя трава.

А далей за гэты люк і ўвогуле можна не хвалявацца – лёд падтрымае не горш, чым бетон.

Ну і так далей. Карацей, ВСЁ ИДЁТ ПО ПЛАНУ, таварышы! Гэта ўсяго толькі люкі. Не гледзячы на тое, што гэта люкі нашага жыцця! Ад якіх і жыццё часам напрамую залежыць, і якія ў пэўным выпадку апынуліся сапраўдным адлюстраваннем нашага існавання ў грамадстве.

Юрый Несцярэнка

апошія запісы

В Белыничском районе «Опель» ударился в опору ЛЭП – погиб пассажир

Андрей Поротников: Из «вагнеровской» ловушки для Минска есть только плохие выходы

Дзяжурны адміністратар

Аляксандр Фядута: Лукашэнка вымушаны будзе сысці праз год ці два і пакінуць пераемніка

Дзяжурны адміністратар