Магілёў. Палац гімнастыкі. Мірная акцыя 14 жніўня

Жыхары абласнога цэнтра працягваюць нагадваць пра сябе – “Мы людзі! Заўважце гэта! Вось мы тут – проста з кветкамі! Усе разам мы спрабуем растлумачыць былому кандытату ў прэзідэнты, як капрызнаму хлопчыку: “Усё, хопіць! Нагуляліся! Самы час заняцца справамі пасур’ёзней – нам трэба далей ЖЫЦЬ САМАСТОЙНА!”

Людзі спакойна кажуць – ніхто не выглядае нервовым, ніхто не хоча ніякіх разборак. АД ЛЮДЗЕЙ –ПРОСТАЯ ПА СВАЁЙ СУТНАСЦІ ПРАПАНОВА – НАБРАЦЦА СМЕЛАСЦІ І ЗРАБІЦЬ, ЯК НАЛЕЖЫЦЬ. Па законе, па сумленні, па чалавечы трымаць дадзенае слова і выканаць абяцанні, а не карміць абяцанкамі.

І больш не трэба будзе нікому навязваць спрэчныя меркаванні, уцягваць у падазроныя дзеянні і бязглуздыя акцыі – псеўдасацыяльныя і квазіпалітычныя. А таксама раздаваць парады направа і налева, раючы, што рабіць – людзі ўжо пабачылі ўсё: і “барацьбу з тунеядствам”, і “усім па піцот”, і “аб…ных кароў”, і “да здравствует суд – самый гуманный суд в міре!“, і “ахову” з боку “ахоўнікаў”, і плойму “справядлівых выбараў”… Няўжо пасля ўсяго гэтага ёсць жаданне зноў грамаздзіцца на трон?

Няўжо так цяжка зрабіць па-чалавечы? Альбо гэта не ўяўляецца магчымым? У людзей галоўная просьба  – пазбегнуць новага “снежнага кома” хлусні. Хлусні, у якую ўцягнута аграмадная колькасць не апошніх у краіне людзей на сур’ёзных пасадах. Большасці з іх сорамна за тое, што адбываецца. Большасць з кіраўнікоў, у якіх засталося сумленне, – адчуваюць вялікую адказнасць за сённяшні дзень. Ці ўсе з іх трымаюцца за пасады і заробкі? Хочацца верыць, што не.

Інакш простыя людзі не выходзілі б з кветкамі.

Людзі пачалі збірацца пасля 14 гадзін (гл. здымак уверсе). Пасля 17 гадзін было ўжо вельмі шмат людзей. Кіроўцы безперапынна віталі ўдзельнікаў мірнай акцыі сігналамі сваіх аўтамабіляў.

Дзмітрый Мікалаеў

Яндекс.Метрика