Яндекс.Метрика
Навіны Бялыніч Навіны Магілёва Раёны Эканоміка

Магілёўскія “фокусы” у сельскай гаспадарцы

 “ Удалось переломить негативные тенденции в сельском хозяйстве. Область завершила 2019 год с темпом роста валовой продукции сельского хозяйства 100,3%, в том числе в сельскохозяйственных организациях – 101,1%”.

Вось столькі словаў прысвечана стану аграпрамысловага комплекса вобласці на афіцыйным партале Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта з даклада намесніка старшыні аблвыканкама Руслана Страхара пры падвядзенні ў аблвыканкаме 26 лютага 2020 года вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны за 2019 год.

Адкуль узяліся гэтыя дзесятыя долі працэнта росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі па выніках 2019 года, пры поўным правале гэтых паказчыкаў за 9 месяцаў мінулага года, можна толькі здагадвацца. Але, як кажуць, – папера ўсё сцерпіць.

Ды, відаць, нават, тое, што напісалі магілёўскія чыноўнікі на паперы для сябе, для свайго самазадавальнення, яны не ўсё адважваюцца паказаць грамадству. Тут спрацоўваюць або рэшткі сумлення, што яшчэ захаваліся ў шэрагах магілёўскага чынавенства, альбо страх перад самым высокім чыноўнікам.

Усё яшчэ, – па прашэсці трох месяцаў 2020 года, – на галоўнай старонцы афіцыйнага партала Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, прысвечанай сельскай гаспадарцы, красуюцца “поспехі” аграрнага сектара Магілёўшчыны за 2018 год. Бо пра які пералом негатыўных тэндэнцый у сельскай гаспадарцы вобласці за 2019 год можа ісці гаворка?

За студзень-верасень 2019 года змяненне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі па вобласці склала 96,7%, у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях – 96,5%.

Па выніках працы за гэты перыяд 2019 года валавая вытворчасць малака па вобласці склала 483,6 тыс. тон, або 90,3% да ўзроўня адпаведнага перыяда 2018 года, а прадуктыўнасць дойнага статку зменшылася на 275 кг. да 2861 кг. малака на адну карову. Колькасць буйной рагатай жывёлы за 9 месяцаў скарацілася на 4,4 тыс. галоў, у тым ліку кароў – на 3,4 тыс. галоў. Найбольшае зніжэнне было дапушчана ў Бялыніцкім раёне – мінус 3756 і 527 галоў адпаведна.

17 раёнаў вобласці за студзень-верасень 2019 года нават не дасягнулі ўзроўня вытворчасці буйной рагатай жывёлы аналагічнага перыяда 2018 г., а сярэднесуткавая прывага на адкорме і вырошчванні знізілася на 14 гр. і склала 446 гр.

Недабор прадукцыі жывёлагадоўлі ў “высокіх” кабінетах аблвыканкама пры падвядзенні вынікаў за 9 месяцаў 2019 года абгрунтоўваўся недапрацоўкамі ў арганізацыі работ па вытворчасці малака, аднаўленні статка, у незахаванні тэхналогіі кармлення , незабяспячэнне збалансаванага рацыёна, асабліва па ўтрыманні бялка.

Пры гэтым, згодна справаздач, валавы збор зернявых і зернебабовых культур у 2019 годзе склаў 781,6 тыс. тон, што ў параўнанні з 2018 годам адпавядае 102%. Такі ўраджай зернявых і зернебабовых культур 2018 і 2019 гадоў разам з высокімі аб’ёмамі травяністых кармоў, нарыхтаваных, згодна справаздач, у гаспадарках вобласці, павінен быў забяспечыць прыстойнае ўтрыманне жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд, а таксама – добрую прыбаўку да рацыёна ўлетку.

Але, простым словам – жывёла ў 2019 годзе галадала. Таму, з-за бяскорміцы, і атрымалі нізкія надоі (на ўзроўні надояў ад добрай казы), высокі падзёж і выбракоўку жывёлы, і, як вынік – вялікае скарачэнне статка.

Праваліўшы цалкам усе паказчыкі па выніках работы ў жывёлагадоўлі за 2019 г.,  чыноўнікі Магілёўшчыны, як тыя фокуснікі ў цырку, адным махам рукі вырашылі выправіць сітуацыю.

І ўжо ў статыстычных справаздачах па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў раёнах вобласці за першыя два месяцы бягучага, 2020 года, іх фантазіі атрымалі практычную рэалізацыю. Складваецца ўражанне, што пры складанні справаздач (табліцы прыведзены ніжэй), паміж раёнамі Магілёўшчыны адбывалася спаборніцтва.

Так выглядае, што перамогу ў гэтай намінацыі атрымалі бялыніцкія “ілюзіяністы”. Праваліўшы ўсе паказчыкі па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2019 годзе, Бялыніцкі раён раптам вырваўся на першае месца ў вобласці за студзень-люты 2020 года, асабліва – па вытворчасці жывёлы і птушкі.

Асабліва неабходна ў дадзеным выпадку адзначыць тактыку бялыніцкіх чыноўнікаў па “нарыхтоўцы” кармоў для статку буйной рагатай жывёлы некаторых гаспадарак раёна на зімова-стойлавы перыяд 2019-2020 гадоў.

Яшчэ з пачатку снежня 2019 г., на працягу ўсёй зімы ў раён завозіліся кармы з іншых раёнаў вобласці.

Але, як сведчаць справаздачныя дадзеныя па наяўнасці кармоў у раёнах на 1 сакавіка 2020 г., гаспадаркі Бялыніцкага раёна валодаюць дастатковым запасам кармоў для завяршэння зімова-стойлавага перыяда, асабліва – канцэнтраваных.

Мабыць, завоз кармоў за сотні кіламетраў у гаспадаркі раёна – гэта была хітрая тактыка бялыніцкага кіраўніцтва, якая і дала такі моцны штуршок росту вытворчасці асноўных відаў прадукцыі жывёлагадоўлі ў гаспадарках раёна ў першыя два месяцы 2020 года.

Индексы производства продукции сельского хозяйства
в сельскохозяйственных организациях по районам
1)

(в сопоставимых ценах)

  Январь-февраль 2020 г.
в % к
январю-февралю 2019 г.
Справочно
январь-февраль 2019 г.
в % к
январю-февралю 2018 г.
Всего по области 103,3 90,7
районы:    
Белыничский 168,0 78,2
Бобруйский 106,5 87,1
Быховский 104,0 85,3
Глусский 100,1 83,9
Горецкий 103,6 86,4
Дрибинский 92,7 75,9
Кировский 112,4 99,6
Климовичский 90,8 95,5
Кличевский 113,7 89,0

Костюковичский

80,5 90,2
Краснопольский 95,4 95,7
Кричевский 98,3 82,4
Круглянский 103,6 70,9
Могилевский 104,0 98,2
Мстиславский 79,8 54,8
Осиповичский 115,8 90,9
Славгородский 66,8 85,4
Хотимский 96,3 76,9
Чаусский 77,1 81,0
Чериковский 73,7 100,3
Шкловский 104,9 100,5

_______________________

1) Данные по области приведены по сельскохозяйственным организациям (включая крестьянские (фермерские) хозяйства), по районам – по организациям, учитываемым в текущем порядке.

Производство основных видов продукции
животноводства в сельскохозяйственных организациях
по районам в январе-феврале 2020 г.

  Производство (выращивание) скота и птицы
(в живом весе)
Производство молока Средний удой молока от
коровы
Удельный вес реализо-ванного молока
в объеме производ-ства, %
тонн в % к
январю-февралю 2019 г.
тонн в % к
январю-февралю 2019 г.
кг в % к
январю-февралю 2019 г.
Всего по области 35 751 103,8 101 053 102,1 603 103,6 88,6
районы:              
Белыничский 1 574 258,3 4 162 94,3 529 106,4 89,9
Бобруйский 740 110,8 5 361 111,6 609 110,3 88,7
Быховский 1 005 111,3 3 573 96,4 352 97,8 83,5
Глусский 269 106,8 1 842 97,1 312 95,4 86,5
Горецкий 1 017 100,2 10 423 104,8 780 104,3 90,3
Дрибинский 188 110,1 2 085 88,4 385 97,0 88,9
Кировский 832 99,4 9 875 117,0 1 054 115,7 89,1
Климовичский 875 86,6 3 410 97,6 485 97,0 85,5
Кличевский 840 109,2 5 172 116,7 796 116,5 88,4

Костюковичский

503 83,3 2 691 79,8 469 78,2 90,0
Краснопольский 120 105,4 659 90,2 417 90,1 86,0
Кричевский 203 86,0 1 755 104,2 417 108,6 86,3
Круглянский 345 86,3 3 790 110,5 502 111,8 88,3
Могилевский 20 175 104,4 11 435 107,0 864 107,2 91,7
Мстиславский 429 84,3 3 011 78,0 316 87,8 82,6
Осиповичский 432 114,8 4 889 116,1 693 112,7 87,1
Славгородский 221 65,6 1 852 67,3 350 67,2 83,8
Хотимский 377 99,7 2 739 94,8 455 94,2 80,8
Чаусский 570 83,9 1 917 69,6 237 73,4 86,6
Чериковский 360 68,3 888 90,4 325 93,9 83,5
Шкловский 4 678 99,0 19 526 107,8 875 105,8 90,4

 

Наличие кормов в сельскохозяйственных
организациях по районам

(на 1 марта)

  Всего кормов
(в пересчете на кормовые единицы), т
Из них концентрированных В расчете на условную голову скота, центнеров кормовых единиц
2020 г. 2020 г.
в % к
2019 г.
2020 г. 2020 г.
в % к
2019 г.
2019 г. 2020 г.
Всего по области 638 198 106,3 136 186 129,3 9,8 10,5
районы:            
Белыничский 34 770 121,8 14 858 в 3,2р. 13,3 11,7
Бобруйский 44 360 124,5 17 487 232,0 11,6 14,2
Быховский 25 562 121,5 2 153 75,2 7,2 8,1
Глусский 6 115 121,2 141 75,5 4,1 4,6
Горецкий 47 827 115,8 11 000 245,9 11,9 14,2
Дрибинский 8 038 64,3 708 46,0 11,0 7,7
Кировский 43 698 108,2 9 073 157,1 16,6 17,7
Климовичский 19 543 100,8 307 40,1 7,2 7,3
Кличевский 43 279 114,5 15 514 110,4 17,3 19,9

Костюковичский

46 767 137,8 3 547 74,7 18,6 26,8
Краснопольский 7 080 84,9 1 230 в 3,9р. 15,0 12,4
Кричевский 12 502 89,7 271 24,2 14,5 14,1
Круглянский 21 310 114,4 3 290 196,7 11,1 12,2
Могилевский 61 671 96,3 21 730 80,6 3,8 3,8
Мстиславский 33 909 94,6 1 872 74,9 15,1 15,7
Осиповичский 18 858 88,7 2 795 100,4 14,1 12,3
Славгородский 12 220 86,4 308 93,7 10,9 9,5
Хотимский 16 390 85,6 1 597 60,1 12,1 10,4
Чаусский 25 244 85,0 415 54,7 14,2 12,7
Чериковский 9 294 92,1 574 74,6 7,0 6,9
Шкловский 99 764 111,5 27 316 144,4 11,9 13,1

Хто ў бліжэйшы час складзе канкурэнцыю Бялыніцкаму раёну, пабачым па статыстычных справаздачах наступных месяцаў.

Але, думаецца, што падобная канкурэнцыя паміж раёнамі вобласці надасць штуршок росту справаздачных паказчыкаў па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўсёй Магілёўшчыны.

Рыгор Кастусёў

апошія запісы

Лукашенко поставил задачи руководству Могилевской области

Дзяжурны адміністратар

Гісторыя магіляўчанкі, якую аштрафавалі за абарону блогераў ад міліцыі

Дзяжурны адміністратар

В Могилевской области появится ещё одна “Зелёная школа”