Яндекс.Метрика
Навіны Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Магілёвец Алег Дзьячкоў звярнуўся да Леаніда Зайца з прапановай адзначыць 27 ліпеня канцэртамі

Старшыня Магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў 27 чэрвеня патэлефанаваў на “прамую тэлефонную лінію” старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Зайцу. Актывіст задаў Л.Зайцу некалькі пытанняў і ўнёс канкрэтныя прапановы па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны ў Магілёўскай вобласці.

Пра гэта Алег Дзьячкоў паведаміў у сваім фэйсбуку.

“Толькі што званіў на прамую лінію старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніду Канстанцінавічу Зайцу.

Выказаў некалькі прапаноў і пытанняў:

  1. Праз месяц 27 ліпеня будзе адзначацца 30-годдзе абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды прапанаваў правесці ў Магілёве і раённых цэнтрах вобласці ўрачыстыя канцэрты на свежым паветры.
  2. Прапанаваў на Замкавай гары ў парку М. Горкага ўсталяваць помнік Народнаму паэту Янке Купалу, які прысвяціў нашаму гораду паэму ‘Магіла льва’.
  3. Прасіў захаваць старажытны будынак па адрасе завулак Камуністычны 10, які збіраюцца ‘вмонтіровать’ у сучасны шматпавярховік і пакінуць толькі фасад. Выказаў пажаданне, каб захавалі ўвесь будынак. І адзначыў, што, на вялікі жаль, у нашым старажытным горадзе штогод знікаюць гістарычныя артэфакты: пару год таму некуды знік дарэвалюцыйны люк на тэрыторыі першасавецкай бальніцы, спілавалі 200-сотгадовы вяз у гістарычным цэнтры…
  4. Нагадаў, што 21 сакавіка гэтага года ўжо была прамая лінія, дзе я задаваў пытане і пра касцёл у Княжыцах 18 ст., які знаходзіцца ў аварыйным стане. Але, на вялікі жаль, пісьмовага адказу за сакавік няма і ў грамадскасці складаецца ўражанне, што праблемы нацыянальнай культуры нашых чыноўнікаў не хвалююць!!!

Леанід Канстанцінавіч сказаў, што праблемамі нацыянальнай культуры ён і чыноўнікі таксама займаюцца і пісьмовы адказ мне будзе дасланы”.

Пазней ў каментары А.Дзьячкоў удакладніў :

“Толькі што пазванілі з аблвыканкама з Аддзела па звароту грамадзян і сказалі, што адказ мне ў красавіку даслалі. Я сказаў, што падайду на наступным тыдні і папрасіў копію мне раздрукаваць. магчыма, што нейкі тэхнічны збой”.

апошія запісы

Як адзначылі «Купалле» у Александрыі: «Ехаў з думкай, што тут нікога не будзе»

Дзяжурны адміністратар

Дежурная служба Белыничского РОВД – лучшая в области

Дзяжурны адміністратар

Главными налогоплательщиками Могилевской области стали производители электроэнергии, водки и пива

Дзяжурны адміністратар