Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Магіляўчанка з ДЦП адкрыла ўласны бізнэс, каб забяспечыць інвалідаў працай

Пачалося ўсё з таго, што цікавую працу па густу яна хацела знайсці сабе. Але не змагла. Працадаўцы, бачачы яе дыягназ, не імкнуліся ўладкаваць дзяўчыну.

сац праект
Алеся Цумарава

Алеся Цумарава – звычайная з выгляду маладая жанчына. Сёння мала што знешне выдае яе хваробу – ДЦП з дзяцінства, яна перажыла некалькі аперацый. Сёння яна замужам і спрабуе сябе ў камерцыі.

Да апошняга Алеся працавала ў бібліятэцы. Але вырашыла атрымаць вышэйшую адукацыю і ісці далей.

– Ніколі не варта апускаць рукі, як бы цяжка не было, – зазначае Алеся.

У Алесі з’явілася ідэя не толькі самой знайсці сабе цікавую працу, але і дапамагчы такім жа людзям, як яна – інвалідам, якім, па словах Алесі, ў Магілёве працу знайсці нялёгка.

“Тэрыторыя людзей” – такую назву абрала аўтарка ідэі для свайго сацыяльнага бізнэсу – праект для інвалідаў, жадаючых працаваць.

– Я зразумела, што сядзець і чакаць – гэта не самы добры выбар у дадзенай сітуацыі. І вырашыла – чаму б не пачаць рабіць нешта самой. А яшчэ я зразумела, што змагу дапамагчы такім жа як я, тым больш, што распрацоўваючы праект, я выкарыстоўвала ўласны досвед.

У чым ідэя

Адеся вырашыла адкрыць сувенірную лаўку і арганізаваць клуб і майстар-класы для інвалідаў, якія шукаюць працу.

Для сувенірнай крамы горад вылучыў Алесі памяшканне, дзе будуць прадавацца сувеніры ручной працы, створаныя інвалідамі.

Таксама распрацоўваецца сайт і інтэрнэт-крама для продажу гэтых вырабаў па ўсяму свету і для пошуку партнёраў.

У памяшканні крамы плануецца праводзіць навучэнне патэнцыйных вытворцаў хэндмэйду.

На базе крамы Алеся створыць некалькі пастаянных працоўных месцаў для інвалідаў (рамонт вопраткі, ксеракопія, фотадрук).

Чаму запуск праекту зацягваецца

Фінансуецца праект на дадзеным этапе толькі з уласных сродкаў – а гэта Алесіны выплаты па інваліднасці. А наперадзе яшчэ некалькі важных укладанняў – невялікі рамонт памяшкання, набыццё гандлёвага абсталявання, кампутар, а таксама трэба будзе рэкламавацца.

– А самае галоўнае – паколькі мая крама – гэта месца, куды будуць прыходзіць інваліды – трэба яшчэ зрабіць пандус.

На дадзены момант Алеся звяртаецца за любой дапамогай (грошы, тэхніка) да ўсіх, каму цікавая яе ідэя і хто гатовы яе падтрымаць.

– Вельмі хацелася ю, каб крама адкрылася як мага раней, каб у людзей з іваліднасцю з’явілася яшчэ адна магчымасць працаваць і быць патрэбнымі.

Акрамя таго, Алеся просіць усіх, у каго ёсць знаёмыя людзі з інваліднасцю, распаўвюдзіць інфармацыю пра праект сярод іх з мэтаю супрацоўніцтва.

Тэлефоны Алесі Цумаравай – +375445491191(велком), +375295091191(мтс).

Ганна Казакова

апошія запісы

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне

У Магілёве пачаўся хапун. Затрымалі журналістаў і актывіста

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі журналіста “Магілёўскага рэгіёну”