Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Магілёўцы змагаюцца за зручныя маршруткі

Прадстаўнікі АГП збіраюць подпісы і сустрэліся з начальнікам транспартнага аддзела аблвыканкама, каб абмеркаваць праблему.

З 1 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь змяніліся правілы перавозак пасажыраў прыватнымі перавозчыкамі. Зараз усе міжгароднія маршрутчыкі павінны ажыццяўляць сваю дзейнасць праз дзяржаўныя аўтавакзалы. Гэта будзе нязручна для пасажыраў, пачынаючы ад неабходнасці пасадкі на вакзале і заканчваючы ростам коштаў.

Першым у горадзе на праблему зрэагавалі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 4 сакавіка яны пачалі збор подпісаў, каб у закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» ўнеслі папраўкі, якія не будуць перашкаджаць дзейнасці прыватных перавозчыкаў. У першы ж дзень актывісты сабралі паўсотні подпісаў. Акрамя гэтага, партыйцы на чале са старшынёй абласной арганізацыі АГП Уладзімірам Шанцавым 5 сакавіка абмеркавалі праблему з начальнікам транспартнага аддзела аблвыканкама:

 Кожны абараняў сваю пазіцыю. Начальнік нам шчыра заявіў, што для яго галоўнае – гэта абараніць інтарэсы абласнога аўтапарка. Аднак чаму гэта павінна адбывацца за кошт пасажыраў? Я магу даехаць да Мінска за дзве з паловай гадзіны, а мне кажуць, што я павінен ехаць за тры, – распавёў Шанцаў.

Паводле ягоных словаў, начальнік аддзела заявіў, што галоўная мэта – гэта паставіць усіх перавозчыкаў у роўныя ўмовы. Пры гэтым ён абвінаваціў палітыка ў тым, што той думае толькі пра сябе і пры гэтым не азнаёмлены са зменамі ў новым законе.

– А пра каго я яшчэ павінен думаць? Я спажывец, і я шмат чаго губляю ў сітуацыі, якая склалася. Законы ў нас таксама прымаюцца зусім не для паляпшэння жыцця. Я яму распавёў, што глядзеў ток-шоў на РТР-Беларусь, дзе чыноўнікі – людзі, якім падаюць машыны да пад’езда – вучылі простых людзей, як правільна карыстацца маршруткамі. Гэта ж абсурд.

Сустрэча скончылася тым, што ўдзельнікі сустрэчы дамовіліся аб неабходнасці больш цеснага кантакту пры абмеркаванні падобных законаў да іх прыняцця.Таксама АГП мае намер і далей збіраць подпісы магілёўцаў.

Ігар Лазоўскі. Фота – Max Sharoykin, vk.com/foto.mogilev

Крыніца: mspring.online

апошія запісы

Могилевский активист Алексей Павловский подал жалобы на инициативную группу Александра Лукашенко

В Могилёве прошли дожди и вот опять ФОТОФАКТ

Без горячей воды с 10 июня остается центр Могилева, пр.Мира и микрорайон “Юбилейный”

Дзяжурны адміністратар