Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Магілёўская міліцыя лічыць, што параўнаньне «недармаедаў» з нацыстамі —не зьневажае

Ужытае супрацоўнікам магілёўскага АМАПу Андрэем Барысенкам параўнанне ўдзельнікаў несанкцыянавага «Марша недармаедаў» з нацыстамі Упраўленьне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму не разглядае як знявагу суграмадзянаў. Гэта вынікае з адказу на зварот сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Аляксандар Страх

Нагодай для звароту сталі словы супрацоўніка праваахоўных органаў на адміністрацыйным працэсе супраць удзельніка мітынгу нязгодных з Дэкрэтам № 3 Аляксандра Страха, які чытаў на ім свае вершы.

Абвінавачаны запытаўся ў міліцыянта: «Чаму было вырашана, што адбываецца мітынг, а не паэтычны вечар?» Бо, дадаў ён, «ува ўсім свеце прынята, каб на свабодных пляцоўках выступалі паэты».

«А ці чулі вы, як людзі апладзіравалі мне, пачуўшы мае вершы?» — запытаўся Аляксандар Страх у сьведкі-АМАПаўца.

«Я яшчэ чуў, што пасьля вашых прамоваў, як вы крычалі „Жыве Беларусь!“, а яны вам „Жыве, жыве“, як нацысты», — адказаў міліцыянт.

«А што, нельга так крычаць? Ці трэба крычаць „Не жыве Беларусь“?», — перапытаў абвінавачаны.

«Можна, але не ў такім тоне. Я бачыў…», — ня скончыўшы фразы, праваахоўнік змоўк. Што ён меў на ўвазе, не патлумачыў.

Журналісты палічылі, што супрацоўнік праваахоўных органаў сваімі выказваннем параўнаў суграмадзянаў з нацыстамі і звярнуліся да абласнога міліцэйкага ведамства. У звароце прасілі даць прававую ацэнку выказванню спадара Барысенкі, а таксама растлумачыць, ці адпавядае заява супрацоўніка праваахоўных органаў пазіцыі ведамства адносна людзей, якія выкарыстоўваюць падчас масавых мерапрыемстваў, незалежна санкцыянаваных ці несанкцыянаваных, заклік «Жыве Беларусь!» і адказ на яго «Жыве!».

Журналістам адказаў намеснік начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжанкоў.

«У ходзе рассьледвання, — адзначыў ён, — было ўстаноўлена, што выраз выкарыстаны Барысенкам для таго, каб суддзя меў уяўленне аб дзеяннях Страха, а не для параўнання ўдзельнікаў масавага мерапрыемства з нацыстамі, што супярэчыць пазіцыі Органаў унутраных спраў».

У лісце, падпісаным Рыжанковым, адсутнічае канкрэтны адказ на пастаўленыя перад міліцэйскім ведамствам пытанні, лічаць журналісты. На іхную думку, кіраўніцтва абласной міліцыі ўхілілася ад адказаў па сутнасці. «У дасланай стужцы з выказваннем Барысенкі ён акцэнтуе ўвагу не на тым, што рабіў Страх на мітыгу, а на параўнанні ўсіх удзельнікаў акцыі пратэсту з нацыстамі, — настойваюць журналісты.

Падпісанты звароту ў абласную міліцыю пакуль вырашаюць, ці дамагацца ад вышэйшага кіраўніцтва органаў унутраных спраў адказу па сутнасці, ці задаволіцца адказам Рыжанкова.

«Разам з тым, — мяркуюць журналісты, — ёсць спадзеў, што ў наступныя разы сведкі міліцыянты будуць больш абачлівымі ў аргумэнтацыі сваёй пазіцыі».

Крыніца: “Радыё Свабода”

апошія запісы

Могилевская прокуратура занялась дорогами

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве и Могилевском районе на 5 водоемах действуют ограничения и запреты на купание

Дзяжурны адміністратар

Обращение в городскую администрацию Могилёва от инициативных групп кандидатов

Дзяжурны адміністратар