Яндекс.Метрика
Навіны Бабруйска Навіны Клімавіч Навіны Магілёва Раёны Эканоміка

Магілёўская вобласць: А дзе прамысловасць???

Найбуйнейшымі падаткаплацельшчыкамі Магілёўскай вобласці сталі “Магілёўэнерга”, “Клімавіцкі ЛГЗ” і “Бабруйскі бровар”

1 192,2 млн. рублёў паступіла ў бюджэт Магілёўскай вобласці ад пачатку да лістападу 2019 года. Даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 9% або 98,9 млн. рублёў у фактычным вылічэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

У дзясятку лідэраў у фарміраванні бюджэту Магілёўскай вобласці ўвайшлі: РУП “Магілёўэнерга”, ААТ “Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод”, ЗАТ “Бабруйскі бровар”, Магілёўскі філіял РУП “Белтэлекам”, ААТ “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”, РУП “Магілёўаблгаз”, філіял ТАА “Еўрагандаль” у г. Магілёве, ТАА “Кронохем”, РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, СТАА “Аазіс Груп”. Удзельная вага іх плацяжоў склала 19,1% агульных паступленняў у бюджэт вобласці.

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступлення ад падаходнага падатку – 420,2 млн. рублёў (35,2%), падатку на дададзеную вартасць – 164,7 млн. рублёў (13,8%), падатку на прыбытак – 111,2 млн. рублёў (9,3%), акцызаў – 85,6 млн. рублёў (7,2%).

І тут хочацца задаць пытанне: больш за 20 год нам кажуць, што аснова эканомікі Беларусі, яе стрыжань, дзякуючы якому яна яшчэ існуе – наша буйная прамысловасць. Асноўнае дасягненне апошніх дзесяцігоддзяў – гэта тое, што «мы захавалі прамысловасць, не дапусцілі яе разбурэння». Уся гэтая захаваная прамысловасць, створаная, у асноўным, у 60-80-я гады мусіць старанна працаваць і забяспечваць усё ўзрастаючы узровень нашага дабрабыту. А што атрымліваецца? З дзесяці лідэраў прыведзенага спісу да прамысловасці можна аднесці толькі два! – “Ліфтмаш” і « Кронохем». Яшчэ два – гэта прадпрыемствы харчовай галіны, а дакладней, алкавытворцы. Усё астатняе – сфера паслуг і гандлю.

Віталь Макаранка

апошія запісы

«Завяршыць кампанію выбарам Лукашэнкі». Як крычаўскіх чыноўнікаў рыхтуюць да выбараў. ВІДЭА

Дзяжурны адміністратар

В могилёвском «Атриуме» первый скандал (ФОТО)

Железнодорожная станция в Климовичах — красивейшая достопримечательность города (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар