Яндекс.Метрика Магілёўская вобласць: Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты – хто яны? - Магілёўскі Рэгіён

Магілёўская вобласць: Зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты – хто яны?

У Беларусі зарэгістраваны 560 кандыдатаў у дэпутаты, якія будуць прэтэндаваць на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў. Belsat.eu склаў гендарны, узроставы і партыйны партрэт сярэднестатыстычнага кандыдата ў дэпутаты па кожнай вобласці і гораду Менску.

На Магілёўшчыне зарэгістравана 66 кандыдатаў у дэпутаты. З іх 46 мужчынаў і 20 жанчынаў (30,3%). Сярэдні ўзрост – 45,4 гадоў.

Чатыры кандыдата на Магілёўшчыне маладзейшыя за 30 гадоў, адзін – старэйшы за 70 гадоў.

Самы малады кандыдат у рэгіёне – 24-гадовая медычная сястра з Бабруйску Юлія Чарняк. Яна вылучалася ад Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Юлія Чарняк. Фота – vk.com/id133807938

У тройку самых маладых таксама ўваходзіць сябра Партыі БНФ Арсеній Чыгір і Марыя Мацюха з ЛДП.

Самы стары кандыдат – 73-гадовы Мікалай Залозны, сябра БСДП (Г).Ён вылучаецца па Магілёўска-Кастрычніцкай акрузе №86.

Мікалай Залозны. Фота – spring96.org

У Магілёўскай вобласці сябрамі палітычных партыяў зʼяўляюцца 60,6% кандыдатаў у дэпутаты. Сярод лідараў тут нечакана апынулася апазіцыйная АГП – у іх 10 кандыдатаў. На другім месцы ЛДП з 9 кандыдатамі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.