Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Магілёва Навіны Шклова Раёны

Магілёўская вобласць: барацьба с карупцыяй пайшла ў масы

У Беларусі ў апошні час рэзка ўзрасла мода на стварэнне камісій рознага ўзроўня па супрацьдзеянні карупцыі, правядзенне пасяджэнняў і справаздачаў гэтых камісій па выніках працы за мінулыя перыяды.

Штосьці падобнае назіралася ў Беларусі з сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі, згодна Указа Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 14.11.1985 №449-ХІ, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, паўсюль; на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях і іх структурных падраздзяленнях ствараліся камісіі па барацьбе з п’янствам.

Чым закончылася тая барацьба з п’янствам і алкагалізмам ва ўсім былым Савецкім Саюзе, у тым ліку і ў Беларусі, людзі больш сталага веку памятаюць добра. Закончылася тым, што піць сталі яшчэ больш.

Калі ў плане заканадаўства на барацьбу з п’янствам быў скіраваны адзін Указ Прэзідыўма Вярхоўнага Савета, то на барацьбу з карупцыяй у сучаснай Беларусі было падрыхтавана каля дзсятка разнастайных заканадаўчых актаў, указаў, дэкрэтаў, пастановаў.

  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2007 №330 “Аб спецыяльных падраздзяленнях па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю”;
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2007 №644 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб дзейнасці каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй”;
  • Дэкрэт №3 ад 10.05.2019 “Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй”;
  • Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2011 №1732 “Аб зацвярджэнні Тыпавога палажэння аб камісіях па супрацьдзеянні карупцыі”;
  • Пастанова Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства унутраных справаў Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі ад 05.04.2007 №18/95/12

“Аб інфармацыйным узаемадзеянні па пытаннях фармавання, вядзення і выкарыстання адзіных банкаў дадзеных аб стане барацьбы з карупцыяй”;

  • іншыя прававыя акты.

Падаецца, што толькі адной вагой такой колькасці заканадаўчых, прававых актаў, дэкрэтаў,указаў, пастановаў гэтая шматгаловая гідра – карупцыя ў нашай краіне павінна была быць пераможана раз і назаўсёды.

Але ж не, з кожным разам, на месцы адной яе адсечанай галавы вырастае дзве, а то і тры новыя.

І кожны год, чыноўнікі ўсіх узроўняў вымушаны з потам на тварах упарта працаваць на выпрацоўцы штогадовых планаў і стратэгій па барацьбе з карупцыяй, кіруючыся шматлікімі прававымі і заканадаўчымі актамі.

А на прыканцы кожнага года – падводзіць вынікі такой барацьбы, падлічваючы старты сваіх “аднапалчан”, “загінуўшых” або “прапаўшых без вестак” у няроўным змаганні.

Як прыклад цяжкай, крапатлівай працы магілёўскага чынавенства ў планаванні барацьбы з карупцыяй на тэрыторыі Магілёўскай вобласці можна пабачыць план працы абласной камісіі па супрацьдзеянні карупцыі на 2020 год. План размешчаны на афіцыйным партале Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

http://mogilev-region.gov.by/news/plan-raboty-oblastnoy-komissii-po-protivodeystviyu-korrupcii-na-2020-god

Не адстаюць ад сваіх “сатаварышаў па няшчасці” з Магілёўскага аблвыканкама, а, нават, іх пераўзыходзяць у аб’ёмах планаў па барацьбе з карупцыяй і іх калегі рангам паніжэй, як, напрыклад – чынавенства Шклоўскага райвыканкама.

http://shklov.mogilev-region.by/ru/korrupts/

Працы па барацьбе з карупцыяй на тэрыторыі Шклоўскага раёна так шмат, што ў склад камісіі па супрацьдзеянні карупцыі Шклоўскага райвыканкама прыцягваюцца і былыя супрацоўнікі райвыканкама. Як, напрыклад, былы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама Артамонаў С. У., курыруючы раней ідэалогію, адукацыю, сацыяльную сферу, пытанні выбараў, грамадскіх, маладзёвых арганізацый і інш, і адпраўлены ў адстаўку пасля выяўлення Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці напрыканцы 2019 года шматлікіх парушэнняў у выкарыстанні бюджэтных сродкаў каля 1 млн. руб. пры правядзенні рамонтных работ на аб’ектах дзяржаўных устаноў адукацыі Шклоўскага раёна.

Мабыць Артамонаў застаецца ў дадзенай камісіі за ранейшыя заслугі перад “радзімай”, як намеснік старшыні Шклоўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і як паспяховы арганізатар змагання з карупцыяй ва ўстановах адукацыі раёна.

http://shklov.mogilev-region.by/uploads/files/Rasporjazhnie-o-komissii-po-korruptsi2019.pdf

Былы намеснік старшыні Шклоўскага райвыканкама ў час сваёй працы на пасадзе, курыруючы сферу адукацыі, разгарнуў шырокае змаганне з карупцыяй, наладжваючы працу ва ўстановах адукацыі, як, да прыкладу, у Александрыйскай школе Шклоўскага раёна, пры гэтым перадаючы падобны досвед сваім калегам з іншых рэгіёнаў.

https://alexandria.znaj.by/

І, канешне, калегі з іншых раёнаў і школ не падвялі свайго шклоўскага калегу, і, нават, пераўзышлі яго ў арганізацыі барацьбы з карупцыяй у калектывах школ, прывучаючы і настройваючы вучняў да рэаліяў сапраўднага беларускага жыцця, чакаючы іх уклада ў скарбонку агульнага змагання.

Права называцца пераможцамі сярод Дзяржаўных навучальных установаў “Сярэдняя школа” у змаганні з карупцыяй на тэрыторыі Магілёўскай вобласці заслугоўваюць калектывы Дзяржаўнай установы адукацыі “Мяжысецкая сярэдняя школа”, Магілёўскага раёна

http://mezcisetki.mogilev.edu.by/be/main.aspx?guid=24231

і Дзяржаўная установа адукацыі “Сярэдняя школа №28 г. Магілёва”

http://sosh28.iam.by/odno-okno/net-korrupcii

Будзем спадзявацца і чакаць, што ў хуткім часе, дзякуючы паспяховай арганізацыі  змагання з карупцыяй з самага нізу  – з сярэдніх навучальных установаў вобласці з прыцягненнем іх калектываў, адзін з бліжэйшых Новых гадоў ХХІ стагоддзя жыхары Магілёўшчыны сустрэнуць, ўздыхнуўшы з палёгкай, як пераможцы над такой доўга жывучай з’явай – карупцыяй, што гэтае змаганне не закончыца як тая даўняя барацьба 80-х гадоў ХХ стагоддзя з п’янствам і алкагалізмам. Усе спадзяванні на маладое пакаленне.

Рыгор Кастусёў

апошія запісы

Александр Класковский: Лукашенко мобилизует вертикаль на защиту своей власти

Дзяжурны адміністратар

Могилевский активист Алексей Павловский подал жалобы на инициативную группу Александра Лукашенко

В Могилёве прошли дожди и вот опять ФОТОФАКТ