Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Магілёўскі мастак Базыль Камароў стварыў эскіз бюста Цішкі Гартнага

1 ц г

Магілёўскія сацыял-дэмакраты прапанавалі гарадскім уладам эскіз і месцы ўстаноўкі бюста літаратару і дзяржаўнаму дзеячу БССР Цішкі Гартнаму (Зміцеру Жылуновічу).

Нагадаем, што ў жніўні 2016 года камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны пры Магілёўскім гарвыканкаме падтрымала ініцыятыву мясцовых сацыял-дэмакратаў ўсталяваць у горадзе помнік Цішкі Гартнага. Месца ўстаноўкі і эскіз помніка павінны прайсці разгляд і ўзгадненне на пасяджэнні архітэктурна-горадабудаўнічага савета пры ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама.

31 сакавіка сацыял-дэмакраты прадставілі гарадскім уладам эскіз бюста і пастамента выдатнаму дзеячу, падрыхтаваны магілёўскім мастаком Базылём Камаровым. Актывісты таксама прапанавалі тры варыянты ўстаноўкі помніка – на скрыжаванні бульвара Леніна і праспекта Міра, на вуліцы Сурганава, а таксама на скрыжаванні вуліц Цішкі Гартнага і Грунвальдскай ў мікрараёне Казіміраўка паблізу Мінскай шашы.

Як паведаміў першы намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў, на працягу двух месяцаў прапановы будуць разгледжаны і ініцыятараў запросяць на прэзентацыю. Палітык таксама адзначыў, што стварэнне і ўстаноўка помніка будзе ажыццяўляцца з пазабюджэтных сродкаў.

Уладзімір Лапцэвіч

апошія запісы

«Экопосуду Хотимщины» представит Хотимск на празднике «Купалье»

Дзяжурны адміністратар

Магілёўца два дні пратрымалі ў ізалятары за бел-чырвона-белы сьцяг, а справу накіравалі на дапрацоўку

Дзяжурны адміністратар

Слабонервным не смотреть. В Могилёве коммунальщики не приехали чистить канализацию (ФОТО)

Дзяжурны адміністратар