Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Навіны Шклова Палітыка і грамадства

Магілёўскія палітыкі хочуць перанесці «Омск Карбон» у родную вёску прэзідэнта

Магілёўскія палітыкі падалі паведамленне на пікет з патрабаваннем перанесці «Омск Карбон» у родную вёску прэзідэнта.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і лідар мясцовых хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў падалі ў Магілёўскі гарвыканкам паведамленне пра правядзенне пікета напачатку траўня.

Галоўная мэта мерапрыемства, паводле слоў арганізатараў, – патрабаванне пераносу завода “Омск Карбон Магілёў” у вёску Александрыя Шклоўскага раёна, якую прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка кліча сваёй малой радзімай.

Пікет будзе малалікім – усяго да 5 чалавек, але арганізатары ўпэўнены, што гэтага хопіць, каб данесці асноўную думку мерапрыемства. Для гэтага плануецца выкарыстанне транспарантаў.

Шанцаў і Аксёнаў гатовы аплаціць паслугі міліцыі, “хуткай” і камунальнікаў па абслугоўванню пікета. Але пры гэтым яны просяць гарвыканкам даць распараджэнне гэтым службам, каб тыя былі гатовы да складання адпаведных дамоў.

Алесь Святліцкі

Крыніца: mspring.online

апошія запісы

Як адзначылі «Купалле» у Александрыі: «Ехаў з думкай, што тут нікога не будзе»

Дзяжурны адміністратар

Дежурная служба Белыничского РОВД – лучшая в области

Дзяжурны адміністратар

Главными налогоплательщиками Могилевской области стали производители электроэнергии, водки и пива

Дзяжурны адміністратар