Яндекс.Метрика
Навіны Магілёва Палітыка і грамадства

Магілёвец пра марш не дармаедаў: Я стаміўся баяцца. І лічу, што трэба ісці (відэа)

На Марш не дармаедаў, які планавалася правесці у Магілёве 19 лютага, мясцовыя ўлады не далі дазвол. Глядзіце ў відэа, як ставяцца да «дармаедскага» дэкрэту магілёўцы. 

«Мы як рабы ў яго. Рабы і то маюць слова. А мы як скот у яго, у гэтага Лукашэнкі», – абураецца жыхар Магілёву.

«Напэўна трэба працаваць усё ж такі і плаціць падаткі нашай дзяржаве», – адказвае міначка.

«Патрэбна спачатку стварыць месцы працоўныя, а потым ужо з іх патрабаваць», – супярэчыць ёй другая жыхарка Магілёва.

«Для будучыні нашых дзяцей проста неабходна праводзіць такія пратэсты», – кажа магілёвец.

На пытанне, ці пойдзеце вы на пратэст яшчэ адзін мінак заяўляе:

«Я стаміўся баяцца. І лічу, што трэба ісці. Таму што па меншай меры для мяне, як для мужчыны, упэўненасць у тым, што мае дзеці ў будучыні будуць лепей жыць, чым я».

Арганізатары адмовіліся ад правядзення несанкцыянаванай акцыі. У той жа час яны кажуць, ніхто не можа забараніць шпацыраваць па пешаходнай вуліцы, таму актывісты Магілёву плануюць выйсці і прагуляцца па вуліцы Ленінскай, 19 лютага а 12 гадзіне.

13 лютага стала вядома, што ў Горадні таксама не дазволілі «Марш недармаедаў». Прычыны падобныя.

Крыніца: belsat.eu

апошія запісы

В Могилевской области появится ещё одна “Зелёная школа”

Владимир Лапцевич: Коронавирусно-политическая заметка

Дзяжурны адміністратар

Магілёў кандыдацкі (фотарэпартаж)

Дзяжурны адміністратар