Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

“Меч князя Вітаўта” – гісторыя праз гульню (відэа)

Гістарычна-палявая гульня “Меч князя Вітаўта” прайшла ў Пячэрскім лесапарку 9 верасня. У ёй удзельнічалі навучэнцы 8-9 класаў Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №3, а арганізаваў і правёў гульню рыцарскі клуб “Барысфен”.

У адрозненні ад звыклых спартовых “вясёлых стартаў” дзеці не толькі выпрабоўвалі свае фізічныя сілы, але і маглі даведацца нешта з даўняй гісторыі нашай краіны. Тут можна было патрымаць у руках рыцарскі меч, прымерыць даспехі, паўдзельнічаць у сярэднявечных рыцарскіх забаўках і конкурсах. А завяршыліся гульні рыцарскім турнірам паміж харунжымі – капітанамі класных каманд-“харугваў”.

Перамагла ў гістарычна-палявой гульне “Меч князя Вітаўта” харугва 9 “Е” класа пад гучным назовам “Магілёўская дружына”. Але ў выніку, безумоўна, выйгралі ўсе ўдзельнікі, бо бадзёрага настрою і незабыўных уражанняў надоўга хопіць як самім юнакам і дзяўчатам, так і іх бацькам і настаўнікам.

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

Гісторыя магіляўчанкі, якую аштрафавалі за абарону блогераў ад міліцыі

Дзяжурны адміністратар

В Могилевской области появится ещё одна “Зелёная школа”

Владимир Лапцевич: Коронавирусно-политическая заметка

Дзяжурны адміністратар