Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Месяц фільмаў і дыскусій аб “Чалавеку”

“Што робіць нас людзьмі?” – з такой тэмай распачаўся ў Магілёве месяц кінапраглядаў і дыскусій пра “Чалавека”. Прагляд і абмеркаванне адкрыла першая частка сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Арцюса-Бертрана “Human” (“Чалавек”), а сама імпрэза адбывалася ў антыкавярне “Неба” у сераду 12 ліпеня.

Арганізавалі кінапрагляд Валанцёрская Служба праваабарончага цэнтру “Вясна” сумесна з адукацыйна-асветніцкімі ініцыятывамі “Праўныя Дарэктары” і “Кінаклуб 451F”. Паглядзець фільм сабралося шмат людзей, утульная прастора “Неба” ледзь змясціла ўсіх ахвочых, большая частка засталася і на абмеркаванне ўбачанага.

Фільм “Human” на працягу трох гадоў стварала цэлая каманда з 20 чалавек. Падчас здымак былі апытаныя больш за 2000 людзей з 60 краін свету. “Мы хацелі падкрэсліць тое агульнае, што ёсць ва ўсіх нас, калі ўставіць імя чалавека або краіну адкуль ён родам, то гэта не адчуваецца так моцна” – гэткімі словамі аўтары фільма агучылі яго ідэю і змест пасля выхаду стужкі ў 2015 годзе. Прэм’ера фільма адбылася на Генеральнай асамблеі ААН, і ў той жа дзень ён выйшаў на канале Ютуб з субтытрамі на шасці мовах.

Дзве наступныя часткі фільма можна будзе праглядзець і абмеркаваць 19 і 26 ліпеня так сама ў антыкавярні “Неба”, кінапаказы пачынаюцца а 19-й гадзіне. Арганізатары запрашаюць на сустрэчу ўсіх жадаючых, хто будзе ў гэты час у Магілёве, кінапрагляд адбываецца бясплатна, а гасцей частуюць печывам і кавай з гарбатай.

Алесь Сабалеўскі

апошія запісы

Памятаеце, магілёвец адмовіўся ад подпісу за Лукашэнку? Ён «раптам» перадумаў пасля рэзанансу ў СМІ і пакінуў яе ў сіле, звярнуўшыся ў ЦВК

Могилевский активист Алексей Павловский подал жалобы на инициативную группу Александра Лукашенко

В Могилёве прошли дожди и вот опять ФОТОФАКТ