Меркаванне Навіны Бялыніч Навіны Магілёва Навіны Шклова

“Міраж” пад назвай датэрміновае галасаванне

У першыя тры дні выбараў усе выбарчыя ўчасткі горада Магілёва вартыя жалю – яны выглядаюць закінутымі і бязлюднымі.

 Спытаемся ў саміх сябе – дзе адчуванне свята? Дзе натоўпы шчаслівых выбаршчыкаў? Але ў адказ толькі рэха калідораў на падыходзе да дзвярэй участкаў, ды нягучныя перагаворы сябраў камісіі, калі ў залу не зайшоў выпадковы выбаршчык ці, не дай Божа, незалежны назіральнік.

Але, як аказалася, мы маем справу з унікальным ці то прыродным, ці то сацыяльным фенаменам! Гэта нешта падобнае на міраж! Ведаеце, як у пустыні пасярод барханаў узнікае раптам прывідны шматлюдны горад, так у Магілёве аказваецца што рэальна за ўвесь дзень прыходзіла галасаваць 20 чалавек, а ў спісе выбарчай камісіі напрыканцы дня ўзнікла раптам 200 подпісаў!

Дык вось удзельнікаў гэтага міражу – сябраў камісіі, сакратароў, старшынь, таксама вельмі шкада. Шкада, што яны, не задумваючыся ні аб чым, хлусяць сваім сваякам, родным, сябрам, калегам. І галоўнае, ілгуць сваім дзецям – якія, гледзячы на старэйшых, могуць атрымаць толькі адзін досьвед: ЯК БЕССАРОМНА ХЛУСІЦЬ ПРАМА Ў ВОЧЫ СВАІМ ЗЕМЛЯКАМ-СУАЙЧЫННІКАМ.

Хлусню упарта, назойліва выдаюць за праўду два дзясяткі гадоў. Гэта таксама вельмі падобна на міраж альбо нейкі гіпноз. І шкада, што людзі краіны ніяк не могуь абудзіцца ад гэтага масавага гіпнатызавання – іх нейкім таемным чынам уладам удаецца зноў і зноў усыпляць.

Але спяць, зразумела, не ўсе – ёсць годныя людзі, якія думаюць, аналізуюць і не баяцца паказаць дакладна, дзе і хто хлусіў. Праўладныя структуры выстаўляюць гэтых людзей “правакатарамі”, “здраднікамі”, “злачынцамі” (відаць судзяць па сабе), а “непадкупныя” суды імкнуцца хуценька прызначыць  пакаранне .

Алесь Буракоў, Уладзімір Лапцэвіч, Алег Мяцеліца

Тое адбываецца сёння. Адбываецца з намі. У Магілёве ўчора вечарам і сёння зраніцы схопленыя журналісты Алесь Буракоў-старэйшы і Уладзімір Лапцэвіч, і сёння ж іх ужо судзяць. У Бялынічах сёння судзяць актывіста Алега Мяцеліцу. Крыху раней у Шклове быў асуджаны Пётр Мігурскі, а журналістаў “Белсата” , якія асвятлялі шклоўскія падзеі арыштавалі і канфіскавалі абсталяванне.

Гэта таксама “міражы” сённяшняга беларускага часу: людзей, якія кажуць праўду, караюць, а тых дзеячаў, якія бессаромна хлусяць, узнагароджваюць дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Але кожны разумны чалавек разумее – прывідамі не запоўніш пустыя выбарчыя ўчасткі. А хлуснёй не напоўніш скрыні для галасавання.

С. Вецер

Related posts

Сергей Чалый: Как выбраться из ловушки бедности, в которую попала половина страны

Дзяжурны адміністратар

Экс-глава Нацбнка: Дни Лукашенко сочтены. Хоть благодаря Путину он и продержится еще несколько месяцев

Дзяжурны адміністратар

Под Могилевом автомобиль наехал на мотоцикл — погибли два человека