Яндекс.Метрика
Меркаванне Навіны Бялыніч Навіны Магілёва

МММ у сельскай гаспадарцы Магілёўшчыны (марнатраўства, махлярства, мздаімства)?

Якія толькі планы, ідэі, праграмы не нараджаліся ў галовах магілёўскага чынавенства за апошняе чвэрць стагоддзя. Значная бальшыня, на шчасце, так і засталіся плодам іх фантазій, выкладзенымі толькі на паперы, але шматлікія задумкі чынавенства атрымалі практычную рэалізацыю з выдзяленнем пад гэтыя праграмы фінансавання з бюджэта і шырокім асвятленнем у дзяржаўных СМІ.

Нельга сказаць, што для рэфармавання эканомікі і сацыяльнай сферы вобласці не патрэбны новыя ідэі, праграмы, задумкі.

Так, для развіцця вобласці патрэбны новыя прамысловыя і сацыяльныя аб’екты, неабходна наладжванне і развіццё новых эканамічных сувязяў і ўзаемаадносін з разнастайнымі партнёрамі.

Але ж, на практыцы, у магілёўскага чынавенства ўвесь час атрымліваецца па прынцыпу: «Хацелі як лепш, атрымалася як заўсёды».

Асабліва гэтае «заўсёды» праяўляеца ў сельскай гаспадарцы.

 Яскравым прыкладам такога падыхода ў практычнай рэалізацыі новых ідэй, задумак, праграмаў з’яўляецца буйнейшае сельскагаспадарчае прадпремства Магілёўшчыны – ААТ «Новая Друць», Бялыніцкага раёна.

Якімі толькі самымі прыгожымі эпітэтамі не апісвалася  ў разнастайных дзяржаўных сродках масавай інфармацыі будаўніцтва завода па перапрацоўцы бульбы для вытворчасці крухмала ў в.Цяхцін ААТ «Новая Друць» у 2008 годзе.

Згодна праекта, у які былі ўкладзены дзесяткі мільярдаў рублёў (да дэмінацыі), магутнасць тэхналагічнай лініі, пастаўленай кітайскай кампаніяй CLETC, дазваляе перапрацоўваць за сезон каля 10 тыс. тон бульбы і атрымліваць ад 2,2 да 2,8 тысяч тон крухмала.

Пры будаўніцтве завода, акрамя харчовых відаў крухмала, у рамках праграмы імпартазамяшчэння, планаваўся і выпуск каціённага, так званага мадыфікаванага крухмала.

Адпаведны тэхнічны рэгламент быў набыты гаспадаркай у ДНУ НДІ крухмалапрадуктаў Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук і адаптаваны да айчынных нарматыўных і тэхнічных актаў навукоўцамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

6-га сакавіка 2012 года ва ўрачыстай абстаноўцы на свабоднай пляцоўцы дзеючага крухмальнага завода ААТ «Новая Друць» быў адкрыты новы цэх па выпуску і разліву піццявой і мінеральнай вады ў ПЭТ-бутылкі магутнасцю 2 тыс. бутылак у гадзіну.

Урачыстасць і вагу мерапрыемства па адкрыцці новага цэха прыдаваў удзел тагачаснага старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка і старшыні Бялыніцкага райвыканкама А.Вароніна.

Годам раней працаўнікі гаспадаркі на тэрыторыі яблыневага сада заклалі плантацыю па вырошчванні экзатычнай для Беларусі, лекавай расліны – жэньшэня. Згодна планаў кіраўніцтва гаспадаркі, затраты па вырошчванні жэньшэня павінны былі акупіцца да 2018 года і надалей плантацыя павінны была даваць чысты прыбытак.

З тае пары прайшоў пэўны час, і пара бы было ўжо падвесці пэўны эканамічны вынік, прадставіць грамадству дасягненні, на якія разлічвалі магілёўскія чыноўнікі ад увядзення ў строй «новадруцкіх» аб’ектаў і эксперыментаў.

Ды выхваляцца няма чым.

Згодна заключэння Камітэта дзяржаўнага кантроля Беларусі ад 7-га кастрычніка 2019 года завод па перапрацоўцы бульбы ААТ «Новая Друць» не выконвае паказнікі сацыяльна-эканамічнага развіцця, вытворчасць крухмала з’яўляецца стратнай, а каціённы крухмал у апошнія гады зусім не выпускаецца.

А прасцей кажучы, крухмальны завод за сезон 2019 года адпрацаваў усяго толькі каля 10 дзён, вырабіўшы некалькі тон харчовага крухмала не самай лепшай якасці.

Разам з крухмальным заводам, стаіць зачыненым, не працуе і цэх па разліву мінеральнай і піццявой вады.

Закончыўся пшыкам і эксперымент па вырошчванні жэньшэня, а яго плантацыя, на якую кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства ўскладала аграмадныя спадзяванні, проста развальваецца.

Ды што казаць пра крухмал, мінеральную і піццявую ваду, пра жэньшэнь, калі ў «Новай Друці» развучыліся даіць кароў (надоі на адну карову складаюць меней 3-х тыс. кг. у год), вырошчваць зернявыя культуры, бульбу, садавіну, і развучыліся, нават, нарыхтоўваць кармы, каб удосталь накарміць жывёлу ў зімова-стойлавы перыяд.

У такім выпадку хочацца задаць пытанне не толькі магілёўскім чыноўнікам, а і прадстаўнікам шматлікіх кантралюючых і праваахоўных органаў.

Якім словам можна назваць тое, што адбываецца ў «Новай Друці», на іншых прадпрыемствах вобласці, калі сродкі ўкладаюцца ў мёртвыя, непрацуючыя прадпрыемствы?

Гэта марнатраўства, махлярства, або мздаімства?

Рыгор Кастусёў

апошія запісы

В Могилеве отметили День пограничника

Дзяжурны адміністратар

Ціханоўскі з камандай у Магілёве – як усё было (Фотарэпартаж)

Осиповичский район: расслабляться с коронавирусом рано