Яндекс.Метрика
У Свеце

На беларуска-ўкраінскай мяжы цяпер толькі 5 пунктаў пропуску. Але і там пускаюць ня ўсіх

Ад 7 красавіка ў Ровенскай і Кіеўскай абласьцях цалкам закрылі мяжу зь Беларусьсю. У іншых рэгіёнах колькасьць пунктаў пропуску істотна скарацілі, паведамляе Радыё Свабода.

Ад сёньня для аўтамабільнага руху між Беларусьсю і Ўкраінай працуюць толькі 5 пунктаў пропуску, якія маюць статус міжнародных. Астатнія 22 — мясцовыя, чыгуначныя, аўтамабільныя, рачныя і часовыя — на час карантыну спынілі сваю працу.

Паводле рашэньня, ухваленага ўрадам Украіны ў межах барацьбы з пашырэньнем каранавірусу, у Ровенскай вобласьці з 7 красавіка закрытыя ўсе 5 дзейных памежных пунктаў, і адзін — у Кіеўскай вобласьці.

Абмежаваную дзейнасьць ажыцьцяўляюць пункты пропуску ў Чарнігаўскай вобласьці «Новыя Ярылавічы — Новая Гута» (Гомельская вобласьць), «Сенькіўка — Весялоўка» (Гомельская вобласьць), «Славуціч — Камарын» (Гомельская вобласьць), у Жытомірскай вобласьці «Выступавічы — Новая Рудня» Гомельская вобласьць) і ў Валынскай — «Даманава — Макраны» (Берасьцейская вобласьць).

Але скарыстацца імі могуць толькі грамадзяне Ўкраіны, іншаземцы і беларусы, якія маюць ва Ўкраіне від на часовае або сталае жыхарства, зьяўляюцца сужэнцамі або бацькамі грамадзян Украіны, а таксама акрэдытаваныя супрацоўнікі дыпляматычных і консульскіх устаноў, міжнародных арганізацый і іхныя сем’і. Усе іншыя могуць трапіць на ўкраінскую тэрыторыю толькі па ўзгадненьні зь Міністэрствам замежных спраў Украіны.

Украіна ад 16 сакавіка забараніла іншаземцам уезд на сваю тэрыторыю і абмежавала дзейнасьць сваіх памежных пунктаў пропуску. Увесь гэты час на мяжы зь Беларусьсю з абмежаваньнямі на пешаходны і аўтамабільны рух працягвалі працаваць 5 міждзяржаўных і 6 мясцовых пунктаў пропуску.

апошія запісы

У свеце ад каронавіруса памерлі больш за 395 тысяч чалавек

Дзяжурны адміністратар

Кто такие «суперраспространители» коронавируса

Дзяжурны адміністратар

ПА ОБСЕ призвала Лукашенко прекратить запугивать общество

Дзяжурны адміністратар