Яндекс.Метрика
Здарэнні Навіны Клімавіч

На клімавіцкую трэнерку, якая абразіла беларускую мову, падалі ў суд. І ўсё ж пазбавілі прэміі

Тыдзень таму сацыяльныя сеткі абляцела абразлівае відэа пра беларускую мову, якое запісала Іна Кардабнёва з аграгарадка Ціманава пад Клімавічамі. У ім педагог абуралася, што яе сыну даводзіцца вучыць у школе гэты «нікому непатрэбны прадмет», а пасля дзеці з глыбінкі пакутуюць ад «калгаснага акцэнту», піша «Наша ніва”.

Відэа набрала больш за 30 тысяч праглядаў і як мінімум 6 тысяч дызлайкаў. Праз некалькі дзён яно было выдалена.

Кіраўніцтва Клімавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выклікалі на размову ў райвыканкам.

«Наша Ніва» даведалася, чым скончылася справа.

«Адміністрацыя школы дэпрэміравала педагога. Па судовых разбіральніцтвах пакуль яшчэ няма выніку. На педагога было некалькі заяў — як вусных, так і дасланых па інтэрнэце», — расказаў загадчык сектара спорту і турызму Клімавіцкага райвыканкама Равіль Сабіраў.

З красавіка Іна Кардабнёва ўжо не працуе ў школе, бо сышла ў водпуск па доглядзе за дзіцем.

Равіль Сабіраў дадаў, што выказванні на тым відэа — не пазіцыя школы, а пазіцыя канкрэтнага чалавека.

«Трэба паважаць сваю мову», — падсумаваў ён.

Цікава, што праз некалькі дзён пасля скандалу ў клімавіцкай раёнцы выйшаў артыкул пра ўплыў роднай мовы на чалавека. Сярод тых, хто выказаўся, быў дырэктар Ціманаўскай сярэдняй школы і першы сакратар раённага БРСМ.

 

апошія запісы

Почти 15 кг: в Могилевском районе рыбак поймал большого сазана

Дзяжурны адміністратар

Памятаеце, магілёвец адмовіўся ад подпісу за Лукашэнку? Ён «раптам» перадумаў пасля рэзанансу ў СМІ і пакінуў яе ў сіле, звярнуўшыся ў ЦВК

Житель Круглого попал в аварию в Осиповичском районе

Дзяжурны адміністратар