Меркаванне Навіны Магілёва

На выбарах у Магілёве шторкі знятыя для бесперапыннай цыркуляцыі паветра ў кабінах для галасавання

Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сафія Чупрына звярнулася ў выбрачую камісію №40 Ленінскага раёна г. Магілева з заявай аб тым, што на кабінах для галасавання адсутнічаюць шторкі.

У адказ старшыня камісіі Е. Шаўкунова паведаміла назіральніцы, што кабіны выкарыстоўваюцца без штор пры ўваходзе “з мэтай прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19), забеспячэння бесперапыннай цыркуляцыі паветра (праветрывання) у кабінах для галасавання, грунтуючыся на рэкамендацыях Міністэрства аховы здароўя па правядзенні санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў пры правядзенні выбараў прэзідэнта”.

Пры гэтам у камісіі ўпэўненыя, што такое ўладкаванне кабінак выключае кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў.

Нагадаем, артыкулам 9 Выбарчага кодэксу прадугледжана:

“Галасаванне на выбарах і рэферэндуме з’яўляецца тайным: кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў, удзельнікаў рэферэндуму ў ходзе галасавання забараняецца”.

Згодна з заканадаўствам, шторкі не абавязкова павінны быць, але назіральнікі неаднойчы адзначалі: на шматлікіх участках па краіне шторкі знялі або наўмысна моцна замацавалі. Пад прыкрыццём клопату аб здароўі хаваецца спроба перашкодзіць выбаршчыкам фатаграфаваць свае бюлетэні. Менавіта да фотафіксацыі галасоў заклікалі актывісты “Голасу”, каб пазбегнуць фальсіфікацый падчас выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Related posts

Начальником управления культуры Могилевского облисполкома стал Олег Стельмашок

Дзяжурны адміністратар

Жителей Могилева и его южных окрестностей ждет увеличение выбросов загрязняющих веществ

Дзяжурны адміністратар

«Мужчина за сорок». Банк составил портрет могилевского «ипэшника»

Дзяжурны адміністратар