Яндекс.Метрика
Палітыка і грамадства

Намеснік старшыні БНФ Рыгор Кастусёў стаў памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў

Намеснік старшыні Партыі і Руху БНФ “Адраджэнне” Рыгор Кастусёў стаў памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Алены Анісім. Рыгор Андрэевіч ўжо атрымаў аформленае ў сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў адмысловае пасведчанне памочніка дэпутата за № 01421.

1 кп

Алена Анісім абраная ў Палату прадстаўнікоў у якасці дэпутата ад Сталбцоўскай выбарчай акругі №70, якая тэрытарыяльна знаходзіцца ў Мінскай вобласці. Алена Мікалаеўна з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі культуры і навукі. Як і кожны дэпутат Палаты прадстаўнікоў, згодна артыкула 50 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”, А. Анісім мае права на пяць памочнікаў для работы ў акрузе.  У тым ліку дваіх, – на платнай аснове на аснаванні заключанай з імі дамовы.

Рыгор Кастусёў патлумачыў карэспандэнту “Магілёўскага рэгіёна”, што ён будзе дапамагаць Алене Анісім у працы на грамадскіх пачатках. Алена Анісім, як дэпутат Палаты прадстаўнікоў і як першы намеснік старшыні ТБМ, вядзе шмат працы ў накірунку папулярызацыі нацыянальных каштоўнасцей па ўсёй краіне, а не толькі ў сваёй выбарчай акрузе. Р. Кастусёў адзначыў, што, у межах сваіх магчымасцяў, ён будзе імкнуцца аказваць максімальную дапамогу А. Анісім як у гэтым накірунку, так і ў працы з людзьмі.

Іван Барысаў

апошія запісы

Виктор Бабарико приедет в Могилев

Дзяжурны адміністратар

В Могилеве 31 мая активно проходят пикеты по сбору подписей в поддержку независимых кандидатов

Дзяжурны адміністратар

В Бобруйске основали неформальный студенческий центр «Эволюция»

Дзяжурны адміністратар