Яндекс.Метрика
Блогі Навіны Хоцімска

Наперад, да прыгажосці

У кожным раёне нашай краіны ёсць нейкі скарб, нават калі ён не каштуе шмат грошай, але мае вялізнаю духоўную каштоўнасць. Стварэнне і захаванне гэтых скарбаў мае вялікае значэнне, для развіцця ў сэрцах жыхароў любові да свайго роднага раёна, а таксама павінна заахвоціць іх да вывучэння гісторыі сваёй радзімы.

За апошнія некалькі год, у Хоцімскім раёне было пабудавана некалькі цікавых збудаванняў, каля музею была усталянаваная гармата.

Калі людзі ідуць к будынку райвыканкама, яны могуць палюбавацца статуяй Хоціме, чыя гісторыя падштурхнула пісьменніка Пятра Прыходзьку (ураджэнца Хоцімскага раёна) на стварэнне паэмы «Дар князёўны». Пра яе паэтам Аляксандрам Александрынам была напісана п’еса. І мы павінны дзякаваць яму за тое, што ён устанавіў: Хоціма і яе нашчадкі-хоцімляне – гэта не выдумка, а цвёрды гістарычны факт.

Таксама каля райвыканкама стаіць беласнежная карэта. Недалёка ад будынка культуры быў пабудаваны вялікі парасон, пад якім людзі могуць схавацца ад дажджу, ды і проста добра правесці час.

Мне вельмі прыемна, што з кожным годам мая малая радзіма становіцца ўсё прыгажэй і прыгажэй. І я радуюся таму, што нарэшце людзі зразумелі – менавіта прыгажосць выратуе гэты свет.

Даніл Каранкевіч. Фота аўтара

апошія запісы

Быхов: Трагедия Великой войны

Дзяжурны адміністратар

В Хотимск привезут «Слуцкие пояса»

Дзяжурны адміністратар

В Хотимском районе к уборочной наконец-то появились новые комбайны

Дзяжурны адміністратар