Яндекс.Метрика
Культура Навіны Магілёва

Народныя гульні як мадэль аўтэнтычнага жыцця

Напярэдадні Калядаў у Магілёве адбыўся майстар-клас “Народныя гульні як мадэль аўтэнтычнага жыцця і гукапасылу ў хаце, у двары, у лесе, у поле, каля ракі”.  Удзельнікі майстар-класу  даведаліся, ува што і як гулялі нашы прабабулі і прадзядулі, папрактыкаваліся ў тых самых гульнях, паспявалі народныя песні, карысна і весела пабавілі час. А правяла заняткі Ларыса Рыжкова – этнапедагог Міханавіцкага Дома фальклору, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка”.

Народныя гульні з даўніх часоў былі не проста забавай, але і сродкам выхавання, без іх не абходзілася ні адно свята. Аднак ужо сёння любімыя гульні нашых бабуль і дзядуль паступова знікаюць. Ларыса Рыжкова – сапраўдны фалькларыст, захавальніца жывой народнай спеўнай традыцыі, яна не проста ведае, чым розняцца валачобныя песні ад побытавых танцаў, яна  стварае ўмовы, каб гэтыя песні і танцы (а не іх падробкі) працягвалі гучаць і існаваць.

Карагод – адзін з найстарэйшых элементаў народных гульняў і танцаў, пашыраны са старажытных часоў у народаў з каляндарна-земляробчай абраднасцю
​Гульнявых элементаў вельмі шмат, але ўсе яны выхоўваюць навыкі сумесных дзеянняў, стасункаў, калектывізму і ўзаемадапамогі, і гэта вельмі важна ў наш час, калі людзі ўсё больш адасабляюцца
Гуляць – гэта заўсёды весела

У ХХІ стагоддзі і моладзь, і чалавецтва ўвогуле шукаюць наіў, свае першавытокі, чысціню помыслаў і знаходзяць іх недалёка – у асяродку каранёвай культуры свайго народа, і людзі, адказныя за лёс краіны павінны памятаць, што яе будучыня – у моладзі. Каб захаваць жывую душу свайго народа, сам фальклор як “народную мудрасць”, трэба дбаць пра народнае мастацтва, пра мастацтва Народа, а не “для народа”.

Ларыса Рыжкова – сапраўдная захавальніца жывой народнай  традыцыі, але захоўваць – гэта азначае перадаваць веды моладзі, і, у першую чаргу, праз жывыя стасункі і прыклады, як гэта і рабілася ў народзе
​Распавядаць пра народную творчасць можна бясконца, бо назапашваліся традыцыі стагоддзямі, а можа і тысячагоддзямі
Не меньш цікава і паслухаць
Ларыса Рыжкова – этнапедагог Міханавіцкага Дома фальклору, кіраўнік узорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка”

Вось што сказала Ларыса Рыжкова пра важнасць звароту да народнай традыцыі – “Народныя гульні больш рухомыя, там ёсць і калектыўныя дзеянні, і спевы, і гэта ўсё развівае навыкі стасункаў, асабліва паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Дзеткам не цікава проста вучыць песні, а ў гульнях дзеці рухаюцца і пяюць, і яны набываюць тыя якасці, якія дзеткам трэба, і так, праз гульню, “падсаджваюцца” на фальклор, пачынаюць яго любіць. Гульня – мадэль жыцця, там пракручваюцца  сітуацыі з іншага часу і дзеці спазнаюць тое жыццё, яно становіцца ім знаёмым, звыклым, сваім родным. Але па сапраўднаму зацікавіць нашых дзетак мы зможам, калі мы самі будзем гуляць, танчыць ці спяваць, знаходзіць у гэтым сэнс, азарт для сябе сучасных, бо дзеці вельмі пераймаюць усё што робяць дарослыя, а забываць свае карані, губляць сувязь з продкамі нельга.”

Арганізавалі майстар-клас дзяўчаты з магілёўскай суполкі СЭТ (“Студэнтскае этнаграфічнае таварыства”), а прайшлі заняткі 23 снежня ў грамадскім цэнтры “Кола”.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара

 

 

 

апошія запісы

Гісторыя магіляўчанкі, асуджанай за наркотыкі і вызваленай пасьля зьмены заканадаўства

Дзяжурны адміністратар

“Падарункі” да Дня пісьменства ў Бялынічах

В милицию поступила информация о возможном взрывном устройстве на площади Славы

Дзяжурны адміністратар